Новости Новости Беларуси

ЦИК должен отчитаться по бюджету выборов

ЦИК должен отчитаться по бюджету выборов

913 просмотров Островец
Власти должны опубликовать в СМИ полный бюджет президентских выборов, заявили в обращении к председателю ЦИК активисты Движения «За Свободу» Иван Крук и Николай Уласевич.

«У прамове ў дзень інаўгурацыі А.Р. Лукашэнка 6 лістапада заявіў, што прэзідэнцкія выбары былі праведзеныя без нейкіх бюджэтных фінансавых расходаў, г.зн. Фактычна бясплатна», — адзначылі актывісты.

Пры гэтым, па іх дадзеных, толькі сябры ўчастковых выбаркамаў атрымалі фінансавую ўзнагароду ад 800 да 900 тысячаў кожны, старшыня камісій — каля 3,6 млн. рублёў, каля гэтай сумы іх намеснікі і сакратары з захаваннем заробку на асноўным месцы працы. Аплочваліся заробкі і камісій усіх узроўняў. Сярод іншых расходаў — канцэлярскія, транспартныя, камандзіровачныя.

«У краіне і за яе межамі былі створаныя 6129 участкаў для галасавання па выбарах прэзідэнта, — нагадалі аўтары звароту. — У склад участковых выбарчых камісіяў увайшлі 67 тысячаў чалавек».

Мікалай Уласевіч і Іван Крук запытваюцца ў старшыні Цэнтрвыбаркама Лідзіі Ярмошынай, з якіх грашовых сродкаў ўсё фінансавалася.

«Лічым, што апошнія прэзідэнцкія выбары адлюстраваліся на сямейных бюджэтах грамадзянаў нашай краіны. Гэта заўважна на штодзённых падаражаннях прадуктаў харчавання і некаторых паслугаў. Гэта выклікае схаванае незадавальненне ў грамадстве да сённяшняй сістэмы ўлады», — адзначылі актывісты Руху.

Яны просяць на падставе арт. 13 Выбарчага кодэксу, у якой сказана, што «падрыхтоўка і правядзенне выбараў праводзіцца адкрыта і галосна», «апублікаваць у СМІ поўную справаздачу пра расходах на выбарах прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, пачынаючы з расходаў участковых камісіяў і заканчваючы ўсімі тэрытарыяльнымі і цэнтральнай выбарчай камісіі».

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Последние новости