Новости Новости Беларуси

Новый набор слушателей

Новый набор слушателей

1611 просмотров Минск
Минский Европейский клуб в сотрудничестве с Белорусским Коллегиумом объявляет набор слушателей на публичные лекции «Интеграционные процессы и институты Европейского союза» (преподаватели: Алесь Логвинец и Вероника Мазуркевич).

Курс з’яўляецца першай часткай Праграмы аддзялення «Еўрапейскі звяз: палітыка, эканоміка, культура» у рамках Беларускага Калегіюму.

Мэта курсу — прадставіць дэталёвую карціну палітычных працэсаў і асноўных палітыкаў Еўразвязу, паказаць асноўныя мадэлі і этапы эвалюцыі ЕЗ, развіць у слухачоў навыкі аналізу еўрапейскіх інтэграцыйных працэсаў. У рамках курса будуць праводзіцца дэбаты і абмеркаванні актуальных пытанняў еўраінтэграцыі.

Запрашаюцца студэнты, маладыя спецыялісты і ўсе зацікаўленыя паглыбленым вывучэннем інтэграцыйных працэсаў на еўрапейскім кантыненце.

Паспяховыя слухачы атрымаюць сертыфікат Еўраклубу і змогуць разлічваць на рэкамендацыйныя лісты для ўдзелу ў іншых адукацыйных праектах.

Мова выкладання — беларуская (для вывучэння ўсіх матэрыялаў курсу веданне ангельскае мовы пажаданае, але не абавязковае).

Першы занятак адбудзецца ў панядзелак 16 лістапада 2015 г. а 18.30 на сядзібе Руху «За Свабоду» (пр. Незалежнасці (б. Скарыны), 80 кв.73).

Просім зацікаўленых асобаў запоўніць онлайн рэгістрацыйную форму.

Дадатковая інфармацыя: +37529 6061034 або edu.mff@gmail.com.

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
  • #343 13.11.2016 00:14 @ квучак

    я б ,канешне, паслухау бы цикавую тэму и ад чалавека, у якога асабистыя амбицыи прэувалююць над рухаускими...

  • #364 02.12.2016 23:13 @ Надзея

    Сябры! Прапанова -- рабіце такія адукацыйныя мерапрыемствы і ініцыятывы яшчэ ў фармаце вэбінару, ці ў фармаце скайпа, ці йнакш аналагічна... Бо не кожны зможа прыехаць у канкрэтны час у Менск на лекцыю асабіста...

    А пашыраць інфармацыю трэба абавязкова!

    Трэба даваць веды ў грамацкую суполку, бо зараз шмат людзей хочаць зменаў, але не ведаюць, што магчыма, з чаго пачаць, як зрабіць першы крок за годнасці... а потым ад безвыходнасці і бяздзейнасці ў людзей апускаюцца рукі, страчваецца вера і закладаецца ўпэўненнасць у свае бездапаможнасці і немагчымасці...

    Так сама прашу рабіць запісы лекцый і размашчаць іх на ютюбе (як гэта робяць нашы калегі дэмакратычна-адукацыйных суполак у іншых краінах).

    Каб людзі маглі ў любы час паглядзець і падзяліцца інфармацыяй, каб праз час узгадалі і змаглі прымяніць веды на працы да паляпшэння свае жыцця і вырашэння магчымых праблемаў.

Европейские клубы

Последние новости