Новости Новости Беларуси

Умер Виктор Сырица

Умер Виктор Сырица

1921 просмотр Барановичи
Сегодня скоропостижно скончался историк, глава барановичского отделения Движения «За Свободу» и ТБМ Виктор Сырица. Движение «За Свободу» выражает по этому поводу соболезнования его родным и близким.

Віктар Сырыца быў вялікім патрыётам, апантаным беларушчынай, моцным, надзейным, адказным чалавекам. Рух «За Свабоду» выказывае шчырыя спачуванні яго сям’і, блізкім і сябрам. Смуткуем разам з вамі!

Давайце запомнім Віктара такім.

Віктар Сырыца нарадзіўся 5 сакавіка 1953 года ў вёсцы Слабодка Нясвіжскага раёна. Адслужыў у войску, атрымаў вышэйшую адукацыю ў сталічнай ВНУ. Краязнаўца, гісторык, ён меў шмат публікацый у перыядычных выданнях, у свой час працаваў намеснікам дырэктара Баранавіцкага недзяржаўнага эканоміка-юрыдычнага тэхнікума. Але, бадай, найбольшы ўклад у жыццё рэгіёна, у адраджэнне Беларушчыны Віктар Антонавіч унёс як сябра Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны і нязменны старшыня Баранавіцкай Рады ТБМ, якую ўзначальваў 18 год.

Яго руплівасць праяўлялася ва ўсім. Дзякуючы намаганням Віктара Сырыцы і яго паплечнікаў праводзіліся гістарычныя чытанні, што тычыліся 100-годдзя пачатку Першай сусветнай вайны, пошуковыя работы вайсковых пахаванняў тых часоў, вывучалася гісторыя жыцця заснавальнікаў нашага горада Развадоўскіх. З яго непасрэдным удзелам усталёўваліся помнікі і памятныя знакі сапраўдным героям Беларусі, якія адстойвалі гонар Радзімы пад Мілавідамі, каля Палонкі. Гэта на сядзібе ТБМ у Русіно, якая таксама з’явілася ў значнай ступені дзякуючы Віктару Антонавічу, ладзіліся святы вышыванкі, касінерскія фэсты, сустрэчы з беларускімі бардамі і літаратарамі.

Грамадская актыўнасць Віктара Сырыцы не засталася «незаўважнай» не толькі для жыхароў рэгіёна, але і для тых, каму невядомыя словы Бацькаўшчына і Айчына. Сырыцу затрымлівалі падчас правядзення грамадскіх мерапрыемстваў, у яго, такога міралюбівага і спакойнага чалавека, падчас ператрусу раптам «знайшлі» дома баявыя патроны...

Ён быў вялікім аптымістам і жыццялюбам і ніколі не скардзіўся на здароўе. Ён заўсёды стараўся дапамагчы іншым, імкнуўся ўратаваць чалавека ад нягод. Але не змог уратаваць сябе. Пэўна, невыпадкова Віктар Сырыца нарадзіўся ў вёсцы, якая мае назву Слабодка. І гэта памяншальная назва паселішча вылілася для яго ў барацьбу за сапраўдную Свабоду, нашу і вашу, за Будучыню Беларусі. Бывай.

Паставім свечкі, адаб’ем паклоны,
І будзем помніць пра цябе, Антонавіч.

Аляксей Белы, Intex-press

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Последние новости