Новости Новости Беларуси

Активисты Движения «За Свободу» приняли участие в фестивале памяти повстанцев 1863 года

Активисты Движения «За Свободу» приняли участие в фестивале памяти повстанцев 1863 года

1787 просмотров Свислочь
В Свислочи и Якушовке, где было родовое гнездо Калиновских, традиционно проводится общебелорусский фестиваль «День памяти повстанцев 1863 года». Около сотни активистов, в том числе движения «За Свободу», из разных регионов почтили память тех, кто боролся за свободную Беларусь.

Каля 100 чалавек з Гарадзеншчыны, Берасцейшчыны, Меншчыны прыехалі дзеля таго, каб ушанаваць памяць паўстанцаў 1863 года. Прайшла акцыя ўскладання кветак ля магілы Віктара Каліноўскага, ідэалагічнага правобраза пачатку паўстання 1863 года, і ля магілы мясцовага актывіста Віктара Дзясяціка, намаганнямі якога 20 гадоў ладзіўся гэты фестываль. Таксама група ўдзельнікаў шэсця са сцягамі выступіла перад помнікам Рамуальду Траўгуту.

Адзін з выступоўцаў ля памятнага крыжа ў Якушоўцы Аляксандар Мех з сумам сказаў пра падмуркі сядзібы Каліноўскіх, якія за 24 гады незалежнасці так і не аднавілі:

– Каб пахаваць гісторыю, не трэба знішчаць помнікі, не трэба іх аднаўляць. Кожны год я прыязджаю сюды, падтрымліваю мясцовых хлопцаў, якія ладзяць гэтае свята, калі мы тут успамінаем паўстанне Кастуся Каліноўскага. Што тычыцца паводзінаў уладаў, то, вядома, пасля кожнага такога нашага святкавання-ўспамінаў яны сустракаюць нас штрафамі ў судах за ўдзел у гэтых мерапрыемствах. Улада робіць усё так, каб зруйнаваць нашу гістарычную памяць. На гэтым месцы пакуль стаіць толькі падмурак.

Пасля выступаў Рыгора Кастусёва, Вячаслава Сіўчыка, Аляксея Янукевіча, Уладзіміра Хільмановіча ўсе ўдзельнікі зрабілі традыцыйны калектыўны здымак ля памятнага крыжа паўстанцам.

Працягам мерапрыемства была культурная праграма, дзе выступілі Сяргей Чарняк, Зміцер Захарэвіч ды Алесь Дзянісаў.

Само мерапрыемства прайшло пад пільным наглядам супрацоўнікаў дзяржбяспекі, міліцыі і іншых службаў. Фактычна праводзіць фэст яны не заміналі, але ўвесь час здымалі ўсё на свае камеры.

Сёлета мерапрыемства прайшло ўжо 21 раз.

Радыё "Рацыя", фота Рух "За Свабоду"

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Год Калиновского

Последние новости