Новости Новости Беларуси

Активисты почтили в Барановичах память жертв репрессий

Активисты почтили в Барановичах память жертв репрессий

1552 просмотра Барановичи
В Барановичах общественные активисты и правозащитники 29 октября почтили память жертв политических репрессий в Беларуси.

«У 2007 годзе 29-ты дзень кастрычніка быў прызначаны Днём ушанавання памяці ахвяраў палітычных рэпрэсіяў у Беларусі. Таму сёння мы сабраліся ля Крыжа ахвяраў сталінскіх рэпрэсій 1939-1953 гадоў (на скрыжаванні вуліцаў Смаленскай і Пірагова)», — распавёў сябра Рады Руху «За Свабоду» Віктар Сырыца.

Па ягоных словах, актывісты сабраліся, «каб нагадаць нашым грамадзянам, што ў ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года супрацоўнікі НКУС расстралялі ў мінскай турме 22 беларускіх пісьменнікаў і больш 80 прадстаўнікоў інтэлігенцыі».

«Аднак мы прыйшлі сюды не толькі для ўшанавання памяці нявінна забітых беларускіх дзеячаў культуры ў 1937 годзе, але і для таго, каб сказаць, што такія трагічныя падзеі ў нашай гісторыі больш ніколі не павінны паўтарыцца», — падкрэсліў Віктар Сырыца.

Жыхары Баранавічаў прыбралі тэрыторыю парка на месцы былой гарадской турмы ад бытавога смецця і лісця, усклалі кветкі, запалілі лампадкі. Затым Ганна Аніскевіч і Сяргей Забенька нагадалі імёны тых, хто загінуў у гэтую трагічную «крыштальную ноч» за свабоду і беларускасць, а Віктар Сырыца прачытаў апошні верш Міхася Чарота «Прысяга», які паэт напісаў на сцяне турмы НКУС у Мінску.

Удзельнікі мерапрыемства прачыталі малітву за ўсіх памерлых і загінуўшых ад рэпрэсій людзей і выказвалі думку пра неабходнасць яднання ўсіх дэмакратычных сілаў краіны.

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Последние новости