Новости Новости Беларуси

Барановичская государственная телекомпания отказала в организации дискуссионного клуба о выборах

Барановичская государственная телекомпания отказала в организации дискуссионного клуба о выборах

1467 просмотров Барановичи
Член Совета Движения «За Свободу» Виктор Сырица обратился в государственную телекомпанию в Барановичах с предложением организовать клуб избирателей, однако получил отказ.

«Баранавіцкая газета „Intex-Press“ правяла апытанне сярод грамадзянаў, якія адказалі, што нічога не ведаюць пра кандыдатаў у прэзідэнты. Таму я сабраў подпісы і прасіў дзяржаўную тэлекампанію „Інтэкс“ арганізаваць дыскусійны клуб з запрашэннем прэтэндэнтаў ці іх давераных асобаў», — распавёў сайту Pyx.by Віктар Сырыца.

Па ягоных словах, гэтак жа ён паступаў напярэдадні ўсіх прэзідэнцкіх, парламенцкіх, мясцовых выбараў, і кожны раз яму традыцыйна адмаўлялі ў завуаліраванай форме. Паўтарылася сітуацыя і зараз.

У адказе тэлекампаніі пералічваюцца ўмовы прадастаўлення кандыдатам у прэзідэнты эфірнага часу на тэлебачанне, акрамя таго, сказана: «Рэдакцыя самастойна вызначае ўмовы прадастаўлення эфірнага часу, у тым ліку коштаў паслугаў, якія павінны быць адзінымі для ўсіх кандыдатаў».

«Адказалі не па сутнасці пытання. Фактычна адмовілі. Але такую ж праблему паставім на парламенцкіх выбарах-2016», — падкрэсліў сябра Рады Руху «За Свабоду».

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Право выбора

Последние новости