Новости Новости Беларуси

Записанные результаты избирательной кампании засвидетельствовали в Городокском районе большое единство власти и жителей

Записанные результаты избирательной кампании засвидетельствовали в Городокском районе большое единство власти и жителей

1453 просмотра Городок
12 октября Городская районная комиссия подвела итоги президентской кампании, которые засвидетельствовали окончательное возвращение к советским стандартам «выборов», пишет haradok.info. От участия в голосовании «уклонилось» чуть более 600 избирателей из 17845 зарегистрированных.

У панядзелак раніцай за тры хвіліны старшыня раённай камісіі Наталля Бераснева правяла пасяджэнне камісіі па ўстанаўленні вынікаў выбараў у Гарадоцкім раёне. Лічбы пратаколу, які вывешаны на дзвярах камісіі «уражваюць» адзінствам улады і народу, які за апошнюю пяцігодку спытаў некалькі дэвальвацый і няспынны рост коштаў на ўсё.

Нягледзячы на правальныя вынікі кіравання Аляксандра Лукашэнкі за апошнюю пяцігодку участковыя камісіі вывелі ў пратаколах выдатныя лічбы за аднойчы абранага прэзідэнта. Усяго па раёну па дадзеных камісій прагаласавала за А.Р. Лукашэнку — 15 539 выбаршчыкаў і значна менш за іншых удзельнікаў прэзідэнскай кампаніі: С.В. Гайдукевіча —257, Т.М. Караткевіч — 840, М.Д. Улаховіча — 129, а супраць усіх было пададзена 396 галасоў.

Пры гэтым раённая камісія засведчыла, што па месцы свайго жыхарства ў дзень выбараў у раёне не знаходзілася 8152 выбаршчыка, якія рванулі ў іншыя месцы на 11 кастрычніка — на рыбалку ці ў вандроўку. Таксама участковыя камісіі засведчылі, што ў краіне, дзе змагаюцца за здаровы лад жыцця, ёсць Гарадоцкі раён, дзе 3517 выбаршчыкаў не здолелі дайсці да свайго ўчастку ў асноўны дзень галасавання. У выніку 11 кастрычніка ўчасткі з буфетамі былі паўпустыя, бо толькі 5569 выбаршчыкаў вырашылі галасаваць у дзень такіх выбараў.

На 11 сельскіх участках яўка склала 100%, а яшчэ на 9 сельскіх і Вакзальным каля 99%. З гэтай карціны выбіваецца толькі Зарэчанскі участак ў СШ№ 2, дзе яўка склала толькі самыя нізкія 85,6%.

Менавіта тут ажыццяўляў назіранне Леанід Гаравы, актывіст Руху «За Свабоду». Праваабаронца вёў назіранне ў камісіі № 4, бо 10 кастрычніка быў пазбаўлены акрэдытацыі на Гагарынскім участку № 5 і выдалены з гатэля «Спартыўны Гарадок» рашэннем участковай камісіі да канца правядзення выбараў прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. 12 кастрычніка Леанід Гаравы падаў скаргу на трох лістах ў раённую камісію аб прызнанні рашэння участковай камісіі № 5 аб пазбаўленні акрэдытацыі незаконным.

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Последние новости