Новости Новости Беларуси

Мечислав Гриб: баллотирование Лукашенко — незаконное

Мечислав Гриб: баллотирование Лукашенко — незаконное

2242 просмотра Барановичи
Первые общественные слушания по обсуждению вопроса «Народного референдума», в котором предлагается ограничить количество сроков занятия должности президента, прошли 26 сентября в Барановичах.

Нагадаем, адно з пытанняў у парадку дня «Народнага рэферэндуму» гучыць так: «Ці згодныя вы, што адна і тая ж асоба не можа займаць пасаду прэзідэнта больш за два тэрміны?».

«Выбарчая кампанія для „Народнага рэферэндуму“ — яшчэ адна магчымасць нагадаць пра важнасць пытанняў, якія мы ўздымаем. Відавочна, што ўлада не жадае прыслухоўвацца да грамадства, не чуе яго. Выбары праводзяцца з перадвырашаным вынікам», — адзначыў, адкрываючы слуханні, першы намеснік старшыні Руху «За Свабоду» Юрась Губарэвіч.

Па ягоных словах, «улада не спраўляецца з узятымі на сябе абавязкамі, не выконвае нічога з таго, што абяцала апошнія пяць год і агулам апошнія 20 год, колькі Лукашэнка знаходзіцца пры ўладзе».

«Адзіны інструмент, які можа прывесці да пераменаў у Беларусі, — рэферэндум», — упэўнены Губарэвіч. Ён дадаў, што пытанні «Народнага рэферэндуму» не губляюць сваёй актуальнасці, у прыватнасці чацвёртае, якое тычыцца адмовы ад размяшчэння ў Беларусі замежных вайсковых базаў, а таксама пятае («Ці згодныя вы, што адна і тая ж асоба не можа займаць пасаду прэзідэнта больш за два тэрміны?»).

Экспертамі на грамадскіх слуханнях у Баранавічах выступілі другі старшыня Вярхоўнага Савету Мечыслаў Грыб і палітолаг, намеснік старшыні Руху «За Свабоду» Алесь Лагвінец. Паслухаць іх сабраліся каля 30 чалавек.

Мечыслаў Грыб прыгадаў, як у беларускую Канстытуцыю былі ўнесеныя змены, якія прывялі ў выніку да зняцця абмежавання на колькасць тэрмінаў на пасадзе прэзідэнта.

«Сёння мы фактычна не маем Канстытуцыі, — адзначыў Грыб. — Канстытуцыя 1996 году — нелегітымная. Хаця мы па ёй нібы жывем, але яна нелегітымная».

Ён адзначыў, што у 2004 годзе на рэферэндуме было знятае абмежаванне на колькасць тэрмінаў прэзідэнцтва. «Адпавядае гэта Канстытуцыі? Не. Прызнаны гэты рэферэндум легітымным? Не», — падкрэсліў Мечыслаў Грыб.

«Як юрыст магу сказаць, што балатаванне ў кандыдаты ў прэзідэнты Аляксандра Рыгоравіча сёння — незаконнае», — дадаў ён, адзначыўшы, што атрымліваецца, што ўжо ўсе ведаюць, хто будзе наступным прэзідэнтам Беларусі.

«Пытанне абмежавання двума тэрмінамі знаходжання на пасадзе — гэта дэмакратычнае патрабаванне», — адзначыў Алесь Лагвінец.

Па ягоных словах, сёння мы маем вельмі дзіўную палітычную сістэму, якая ўладкаваная пад аднаго чалавека: у прыватнасці, адкрытым застаецца пытанне, ці будзе дзейнічаць адсутнасць абмежавання тэрмінаў для кагосьці, акрамя Аляксандра Лукашэнкі.

«Улада цяпер — гэта асабісты прывілей аднаго чалавека. Чалавека, які падмяў пад сябе Канстытуцыю, грамадства. Ён мае сваю вертыкаль, якая яму служыць», — падкрэсліў Лагвінец.

«Абмежаванне тэрмінаў двума для палітыкаў — гэта нармальны сучасны стандарт», — падкрэсліў намеснік старшыні Руху. — Тое, што ў нас на пасаду прэзідэнта можна балатавацца неабмежаваную колькасць разоў першым чынам — адмоўным — кідаецца ў вочы любому замежніку".

Прывёўшы прыклады іншых краінаў, Лагвінец запэўніў удзельнікаў слуханняў, што прэзідэнцкія тэрміны ў Беларусі павінны быць абмежаваныя.

Другія грамадскія слуханні прайдуць 28 верасня ў Магілёве. Далей іх зладзяць у Віцебску, Гродне і Гомелі.

#рэферэндум

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Последние новости