Новости Новости Движения

Члены Движения жалуются в суды на невключение в участковые комиссии

Члены Движения жалуются в суды на невключение в участковые комиссии

1818 просмотров
Два активиста Движения «За Свободу» подали жалобы в суды на невключение их в избирательные участковые комиссии.

Каардынатар Руху па Віцебскай вобласці Хрыстафор Жаляпаў і актывіст Леанід Аўтухоў вылучаліся як прадстаўнікі мясцовага аб’яднання «Самакіраванне і грамадства» — адпаведна ў Віцебску і Гарадку. Скаргі пададзены ў суд Першамайскага раёна абласнога цэнтра і ў суд Гарадоцкага раёна Віцебскай вобласці.

У скаргах нагадваецца, што згодна з часткай 2 артыкула 35 Выбарчага Кодэкса, «органы, якія фармуюць камісію, не менш за адну траціну яе складу фармуюць з прадстаўнікоў палітычных партыяў і іншых грамадскіх аб’яднаннняў».

«Самакіраванне і грамадства» ж з’яўляецца недзяржаўнай арганізацыяй — і яго прадстаўнікі маюць канстытуцыйнае права ўдзельнічаць у працы ўчастковай камісіі, як і прадстаўнікі «Белай Русі» або БРСМ.

Прычым і Хрыстафор Жаляпаў, і Леанід Аўтухоў маюць досвед удзелу ў выбарчых кампаніях.

Жаляпаў, як гаворыцца ў скарзе, «у 1995 годзе быў сябрам гарадской выбарчай камісіі, таксама ўдзельнічаў у выбарах у самай рознай якасці — быў дэпутатам гарсавета, кандыдатам у дэпутаты саветаў рознага ўзроўню, кіраўніком абласных штабоў двух кандыдатаў у прэзідэнты, але гэтыя факты біяграфіі прадстаўніка не былі ўлічаны членамі адміністрацыі Першамайскага раёна г. Віцебска».

А Аўтухоў «быў кандыдатам у дэпутаты саветаў рознага ўзроўню, быў назіральнікам пад час некалькіх выбарчых кампаній, але гэтыя факты біяграфіі прадстаўніка не былі ўлічаны членамі Гарадоцкага райвыканкаму. Члены райвыканкаму не галасавалі супраць улючэння Аўтухова Л.А. у склад участковай камісіі, а проста прынялі да ведама меркаванне нейкай камісіі, якую прадстаўляла Бурунова Н.А., намесніца старшыні Гарадоцкага райвыканкаму».

Між тым, у склад участковых выбарчых камісій ад Руху «За Свабоду» у рамках кампаніі назірання за выбарамі «Права выбару» у Віцебскай вобласці прайшлі пяць чалавек.

Рух «За Свабоду» вылучаў у рэгіёне у выбаркамы 12 чалавек, распавёў сайту Pyx.by сябра Руху «За Свабоду» Леанід Гаравы.

Па ягоных словах, сярод 5 чалавек, якія патрапілі ў выбаркамы ад Руху, — двое сябраў арганізацыі (Васіль Казьянін з гарадскога пасёлка Ушачы і Аляксандр Шчамлёў у Шумілінскім раёне), яшчэ трое — прыхільнікі Руху з Оршы і Верхнядзвінску.

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Последние новости