Новости Новости Беларуси

Участников Летней Школы Движения «За Свободу» тщательно досмотрели на границе

Участников Летней Школы Движения «За Свободу» тщательно досмотрели на границе

2746 просмотров Вильнюс
Вечером 29 августа, в субботу, на литовско-белорусской границе был задержан автобус с 25 молодыми людьми, которые возвращались с Летней Школы Движения «За Свободу» под Вильнюсом.

На беларускім баку супрацоўнікі памежнай службы зладзілі пільны дагляд дакументаў ва ўсіх пасажыраў. У прыватнасці, іх цікавілі ўсе матэрыялы, звязаныя з праграмай навучання ў Летняй Школе. Дагляд доўжыўся каля дзвюх гадзінаў, пасля чаго аўтобус змог працягнуць рух.

Пятая па ліку Летняя Школы Руху «За Свабоду» прайшла 22-29 жніўня. Тэматыка навучання Школы мяняецца штогод. Сёлета яна гучала такім чынам — «Нацыянальны брэнд Беларусі». Мэтай было абмеркаваць складнікі брэнда Беларусі, выпрацаваць шляхі фармавання пазітыўнага вобразу Беларусі сярод замежнікаў, прааналізаваць прыклады выкарыстання нацыянальных адметнасцяў як паспяховых маркетынгавых крокаў.

Выкладчыкамі і гасцямі Школы сталі вядомыя беларускія эксперты і грамадскія дзеячы — Уладзімір Арлоў, Аляксандр Класкоўскі, Сяргей Скараход, Андрэй Лянкевіч, Франак Вячорка, Рыгор Астапеня, Андрэй Стрыжак, Валярына Кустава, Юрась Жыгамонт, Зміцер Карэнка, Марына Бароўка ды іншыя.

Тэмамі лекцый былі: «Soft power, публічная дыпламатыя і брэндынг», «Гібрыдныя кампаніі і прыёмы працы ў сацыяльных сетках па прамоцыі беларушчыны», «На чым варта будаваць інівестыцыйны брэнд Беларусі?», «Рэкламныя і брэндынгавыя кампаніі ў Беларусі», «Творчы чалавек як брэнд краіны», «Беларусь: перспектывы развіцця», «Беларусы вачыма сацыялогі і статыстыкі».

Моладзь мела магчымасць спалучыць адпачынак і навучанне, распавёў дырэктар Летняй Школы, намеснік старшыні Руху Алесь Лагвінец. Слухачоў Школы чакаў візіт у мэрыю Трокаў, а ў Вільні — экскурсія ў музей ахвяраў сталінізму і па беларускіх мясцінах літоўскай сталіцы. У прыватнасці, у Троках маладыя людзі змаглі больш даведацца аб працы мясцовай адміністрацыі ў сферы развіцця турызму, а таксама пра месцы горада ў нацыянальным турыстычным брэндзе сучаснай Літвы.

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Школа Движения

Последние новости