Новости Новости Беларуси

На Витебщине в избиркомы попали 5 сторонников Движения «За Свободу»

На Витебщине в избиркомы попали 5 сторонников Движения «За Свободу»

1740 просмотров Шумилино Орша Витебск
В состав участковых избирательных комиссий от Движения «За Свободу» в рамках кампании наблюдения за выборами «Право выбора» в Витебской области прошли пять человек.

Рух «За Свабоду» вылучаў у рэгіёне у выбаркамы 12 чалавек, распавёў сайту Pyx.by сябра Руху «За Свабоду» Леанід Гаравы.

Па ягоных словаў, сярод пяці чалавек, якія патрапілі ў выбаркамы ад Руху, — двое сябраў арганізацыі (Васіль Казьянін з гарадскога пасёлка Ушачы і Аляксандр Шчамлёў у Шумілінскім раёне), яшчэ трое — прыхільнікі з Оршы і Верхнядзвінску.

Акрамя таго, ва ўчастковыя выбарчыя камісіі ад кампаніі назірання за выбарамі «Права выбару-2015» увайшлі яшчэ як мінімум шэсць чалавек. Пра гэта сведчаць афіцыйныя звесткі, якія былі размешчаны на сайце Цэнтрвыбаркама.

Прадстаўнікі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады) увайшлі ў склад участковых выбарчых камісій у Брэсцкай, Віцебскай і Менскай абласцях. Ад Партыі БНФ у камісіі патрапілі актывісты выключна з Брэсцкай вобласці, ад БНФ «Адраджэньня» — у Гродзенскай вобласці.

Адзін з каардынатараў кампаніі назірання «Права выбару-2015» Дзяніс Садоўскі кажа, што агучаныя Цэнтрвыбаркам звесткі не зусім поўныя.

— На дадзены момант мы аналізуем колькі людзей прайшло ў склад участковых выбарчых камісій шляхам збору подпісаў, бо, як вядома, не ўсе структуры палітычных арганізацый маюць афіцыйную рэгістрацыю і ў гэтым выпадку людзі вылучаліся ў камісіі шляхам збору подпісаў. Колькасць жа актывістаў, якая прайшла ў камісіі — мінімальная. Па нашых звестках мы ад суб’ектаў кампаніі назірання вылучалі 374 чалавекі, — кажа Дзяніс Садоўскі.

Трэба адзначыць, што ў Беларусі ўтвораны 6080 участковых выбарчых камісій. У іх склад увайшло 66 941 чалавек. У складзе ўчастковых выбарчых камісій — 71,5% жанчыны. Толькі 4,4% грамадзян вылучалася ў камісіі ад палітычных партый.

У кампанію па назіранню за выбарамі «Права выбару-2015» уваходзяць восем арганізацый: Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада), Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя, «Гавары праўду!», «Рух «За Свабоду!», Партыя БНФ, Беларуская партыя «Зялёныя», незалежны прафсаюз Радыёэлектроннай прамысловасці, аргкамітэт Партыі Свабоды і прагрэса.

Галоўнай мэтай кампаніі з’яўляецца абарона сапраўднага волевыяўлення грамадзянаў праз прадухіленне парушэнняў заканадаўства на ўсіх стадыях выбарчай кампаніі, фіксацыю парушэнняў і аператыўнае рэагаваньне на іх.

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Право выбора

Последние новости