Новости Беларусь и Мир

Беларусь — не только драники (Топ-25 белорусских привлекательностей)

Беларусь — не только драники (Топ-25 белорусских привлекательностей)

3161 просмотр Вильнюс Минск Дрибин Борисов Жодино Бобруйск Новополоцк Молодечно Кобрин Кричев
Участники Летней Школы Движения «За Свободу», которая проходит в конце августа под Вильнюсом и посвящена вопросам продвижения национального бренда Беларуси, составили Топ-25 белорусских привлекательностей, которые могут заинтересовать иностранцев.

Спіс разнастайны — пачынаючы ад прыгожых дзяўчат і бярозавага соку і сканчаючы лайфхакам «навучым жыць за $100 у месяц». Вось Топ-25 беларускіх вабнотаў ад пачынаючых прамоўтараў беларускіх брэндаў цалкам:

1. Натуральныя прадукты
2. Партызанства
3. Прыгожыя дзяўчаты
4. Музыка/музыкі
5. Культурнае памежжа, паганства
6. Усходняя Швейцарыя
7. Найлепшы ў свеце самагон
8. Радзіма Warner Brothers
9. «Радзіма Ізраіля»
10. СССР 21-га стагоддзя
11. Рыбалка
12. Спалучэнне традыцыі і сучаснасці
13. Краіна, дзе няма геяў («Лепш быць дыктаратам, чым геем»)
14. Сексуальная мова
15. Экскурсія ў калгас. «Каса Дэпардз’ё»
16. Экскурсія на прамвытворчасць
17. Як збіраюць бярозавы сок
18. У Беларусі ўсе спартсмены: Азаранка-Лукашэнка
19. Чыстая вада і паветра
20. Паспрабаваць пражыць за 100$ за месяц
21. Чарнобыльскі запаведнік
22. Еўропа для Расіі
23. Грошы без манетаў
24. Стэрыльна чыстыя вуліцы
25. Замкі, у тым ліку разбураныя

Гэты Топ-25 быў складзены ў выніку брэйн-штормінгу падчас лекцыі вядомага маркетолага Сяргея Скарахода. Таксама ў першыя дні Школы перад яе слухачамі выступілі гісторык і пісьменнік Уладзімір Арлоў, акцёр і тэлевядоўца Юрый Жыгамонт, фатограф Андрэй Лянкевіч, медыяэксперт Андрэй Аляксандраў, старшыня Беларускага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антон Астаповіч.

Наперадзе ўдзельнікаў Школы чакае стварэнне прома-ролікаў для кожнай вобласці Беларусі.

Тэматыка навучання ў Летняй школы Руху «За Свабоду» мяняецца штогод. Сёлета яна гучыць так — «Нацыянальны брэнд Беларусі». Мэта — абмеркаваць складнікі брэнда Беларусі, выпрацаваць шляхі фармавання пазітыўнага вобразу Беларусі сярод замежнікаў, прааналізаваць прыклады выкарыстання нацыянальных адметнасцяў як паспяховых маркетынгавых крокаў.

Тэмы лекцый — «Soft power, публічная дыпламатыя і брэндынг», «Нішы для развіцця эканомікі Беларусі», «Гібрыдныя кампаніі і прыёмы працы ў сацыяльных сетках па прамоцыі беларушчыны», «На чым варта будаваць інівестыцыйны брэнд Беларусі?», «Рэкламныя і брэндынгавыя кампаніі ў Беларусі», «Творчы чалавек як брэнд краіны», «Беларусь: перспектывы развіцця», «Беларусы вачыма сацыялогі і статыстыкі».

Моладзь зможа спалучыць адпачынак і навучанне, адзначыў дырэктар Школы, намеснік старшыні Руху «За Свабоду» Алесь Лагвінец, паабяцаўшы насычаную праграму. Напрыклад, слухачоў Школы чакае візіт у мэрыю Трокаў, а ў Вільні — экскурсія ў музей ахвяраў сталінізму і па беларускіх мясцінах літоўскай сталіцы.

Удзел у адборы на навучанне магла ўзяць моладзь ва ўзросце 18-30 год. Конкурс у гэтым годзе склаў 3,2 чалавека на месца. Сярэдні ўзрост тых, хто браў удзел у ім, — 22,5 года. З іх дзяўчат — 57%, хлопцаў — 43%.

Самымі актыўнымі былі жыхары і жыхаркі Мінска — гэта 42% ад тых, хто спаборнічаў, каб стаць слухачом Летняй Школы Руху. Далей ідзе Мінская вобласць — 15%, Магілёўская — 13%, Віцебская — 10%, Гродзенская — 9%, Гомельшчына — 6%, Брэстчына — 5%. Заяўкі на навучанне былі пададзеныя з больш як 15 гарадоў. Гэта — сталіца, абласныя цэнтры, Дрыбін, Барысаў, Жодзіна, Бабруйск, Наваполацк, Маладзечна, Кобрын, Крычаў...

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Школа Движения

Последние новости