Новости Беларусь и Мир

Егоров: понимания, чего Евросоюз хочет от Беларуси, нет даже в самом Брюсселе

Егоров: понимания, чего Евросоюз хочет от Беларуси, нет даже в самом Брюсселе

1434 просмотра Минск Брюссель
Соответствие президентских выборов в Беларуси международным стандартам не является исключительной условием для развития белорусско-европейских отношений, такое мнение высказали эксперты

Учора ў інтэрвію тэлеканалу ОНТ міністар замежных спраў Уладзімер Макей заявіў, што Беларусь не адчувае ціску з боку краінаў Захаду ў сувязі з надыходзячымі ў кастрычніку прэзыдэнцкімі выбарамі.

«Ніхто ня ставіць нам умоваў у сувязі з правядзеньнем выбараў, і ніхто ня мае права ставіць нам умовы. Мы сувэрэнная краіна, мы праводзім выбары ў адпаведнасьці з нацыянальным заканадаўствам і міжнароднымі абавязацельствамі», — сказаў Макей.

Дырэктар Цэнтру Эўрапейскай трансфармацыі Андрэй Ягораў сказаў, што ўмовы Эўразьвязу адносна прэзыдэнцкіх выбараў існуюць хутчэй фармальна, як пэўныя міжнародныя крытэрыі, але правядзеньне дэмакратычных выбараў сёньня не зьяўляецца выключнай умовай для разьвіцьця беларуска-эўрапейскіх адносінаў.

«У прынцыпе Макей больш радыкальна агучвае гэтую пазыцыю, але так можна сказаць», — канстатуе ён.

Калі падчас выбараў ня будзе вельмі жорсткіх парушэньняў правоў чалавека ў Беларусі, то можна будзе разьлічваць на працяг наладжваньня дыялёгу паміж Брусэлем і Менскам, лічыць палітоляг.

Але на афіцыйнае прызнаньне вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў, на думку Ягорава, Эўразьвяз ня пойдзе — калі, канечне, выбары сапраўды ня будуць адпавядаць стандартам АБСЭ. Максымум на што могуць разьлічваць улады Беларусі — гэта тое, што Брусэль канстатуе пэўны прагрэс.

Але якую мэту ставіць сёньня перад сабой Эўразьвяз у дачыненьні да Беларусі? Ягораў лічыць, што гэтага ня ведаюць нават у Брусэлі.

«Выразнага разуменьня, чаго Эўразьвяз хоча ад Беларусі і краін „Усходняга партнэрства“, няма нават у самім Брусэлі, таму што там няма стратэгічнай вызначанасьці наконт зьнешняй палітыкі Эўразьвязу. Зьнешняя палітыка фармулюецца ў дастаткова размытых тэрмінах — напрыклад, што трэба стварыць кола сяброў вакол Эўразьвязу, якія б былі дастаткова багатыя, дэмакратычныя, стабільныя і г.д. Але гэта ня ёсьць фармулёўкай нейкіх канкрэтных выразных мэтаў, якія могуць быць дасягнутыя ў кароткатэрміновай ці сярэднетэрміновай пэрспэктыве, яны нават ня могуць быць вымераныя як нейкая стратэгічная мэта руху Эўразьвязу. Таму зараз усё застаецца ў такой нявызначанай сытуацыі. Але паглядзім, што будзе восеньню, таму што восеньню павінна быць падрыхтаваная перагледжаная палітыка суседзтва ЭЗ — магчыма, там будзе больш канкрэтна пазначана, чаго ўласна Эўразьвяз хоча ад гэтых краін», — кажа палітоляг.

Дырэктар па дасьледаваньнях «Лібэральнага клюбу» Яўген Прэйгерман наагул лічыць, што нельга казаць пра нейкія ўмовы ці патрабаваньні ў кантэксце таго перамоўнага працэсу паміж Менскам і Брусэлем, які актыўна ідзе апошнія паўтара года.

«Зразумела, што пазыцыя заходніх краін застаецца нязьменнай, ёсьць інстытуцыі, якія ацэньваюць хаду прэзыдэнцкай кампаніі (у прыватнасьці БДІПЧ АБСЭ) і зразумела, што Захад пасьля гэтых ацэнак таксама ўжо фармулюе сваю пазыцыю. Гэта нікуды не сышло, але што прынцыпова важнае ў адрозьненьне ад 2010-2012 гадоў, гэта тое, што калі існуе перамоўны працэс, калі ёсьць пакрокавае збліжэньне пазыцыяў, гэта ёсьць хутчэй не патрабаваньне, а частка пазыцыянаваньня бакоў у рамках гэтых перамоў», — кажа экспэрт.

На думку Прэйгермана, вызначэньне канчатковых мэтаў Эўразьвязу адносна Беларусі ўскладняюць падзеі апошніх гадоў у рэгіёне — гэта не дае Брусэлю магчымасьці будаваць доўгатэрміновыя пляны.

«Я думаю, што канчатковая мэта ў тым, каб выйсьці на нармальныя адносіны, як зь любой іншай краінай усходнеэўрапейскага рэгіёну. Зразумела, што сыходзячы ў першую чаргу з унутрыпалітычных прычынаў лідэры краін Эўразьвязу і прадстаўнікі інстытуцый ЭЗ ня могуць заплюшчваць вочы на нейкія відавочныя парушэньні правоў чалавека. І ў гэтым сэнсе ім таксама хацелася б, каб тут не было ніякіх нечаканасьцяў падчас выбараў і каб на працягу наступных некалькіх гадоў атрымалася выйсьці на нейкія нармальныя стасункі з афіцыйным Менскам. Іншая справа, што на фоне падзеяў у рэгіёне цяпер цяжка казаць, што, напрыклад, Эўразьвяз намагаецца заключыць нейкую дамову, напрыклад Дамову аб асацыяцыі з краінамі „Ўсходняга партнэрства“, і гэта ёсьць мэта. Тут усё становіцца больш цяжкім, і насамрэч цікава, што будзе адбывацца ў бліжэйшыя гады. Ёсьць, напрыклад, Армэнія, якая ўжо амаль заключыла Дамову аб асацыяцыі, а потым уступіла ў ЭАЭС, і цяпер ідуць перамовы пра нейкі новы тып пагадненьняў. Тое ж самае, хутчэй за ўсё, зусім хутка будзе актуальна і для Беларусі», — лічыць экспэрт.

Паводле слоў Прэйгермана, разьлічваць на нейкі прарыў у беларуска-эўрапейскіх адносінах пасьля прэзыдэнцкіх выбараў ня варта.

«Усё ідзе паступова, і гэта насамрэч найлепшы варыянт, каб адносіны будаваліся паступова, а не празь нейкія прарывы. Калі будзе магчымасьць па выніках будучых выбараў канстатаваць прагрэс (зразумела, што цалкам пазытыўнай ацэнкі з боку ЭЗ ня будзе — гэта відавочна нават з аналізу заканадаўчай базы) — гэта будзе значыць, што паступовасьць пазытыўнай дынамікі ня будзе прыпыняцца, як гэта было, напрыклад, у 2010 годзе. Мы будзем намацваць нейкую глебу для таго, каб выходзіць на нейкую дамову з Эўразьвязам. Ну і таксама ёсьць пэрспэктыва, з улікам незразумелага геапалітычнага становішча ў рэгіёне, нейкіх новых праектаў, як палітычнага складу, так і эканамічнага», — кажа ён.

ІК, Радыё «Свабода»

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Последние новости