Новости Новости Беларуси

Местный житель сломал вывеску с QR-кодом на месте битвы под Полонкой

Местный житель сломал вывеску с QR-кодом на месте битвы под Полонкой

2086 просмотров Барановичи
Табличка с QR-кодом возле памятных камней была уничтожена и выброшено в мусор начале июля, через несколько дней после установления там нового барельефа. После обращения в милицию члена совета Движения «За Свободу» Виктора Сырицы милиция нашла и задержала подозреваемого в хулиганстве.

У сваім звароце Віктар Сырыца прасіў знайсці і прыцягнуць да адказнасці злаўмысніка, які пашкодзіў шыльду з QR-кодам.

Пошук злачынца працягваўся каля трох тыдняў. 31 ліпеня ўчастковым інспектарам міліцыі Александрам Неўдахам злачынца быў знойдзены.

«Мне дапамаглі мясцовыя жыхары, — расказаў Intex-press участковы. — Яны паведамілі, што каля помніка вельмі часта бачылі жыхара в. Палонка, які злоўжываў алкаголем. Я прыйшоў да яго і спытаў пра таблічку, дык ён прызнаўся ў правапарушэнні».

Па словах міліцыянта, пьянога мужчыну (1959 г.н.) пакрыўдзіў надпіс па-англійску на таблічцы. Хуліган адламаў шыльду з QR-кодам, бо не зразумеў, што там напісана.

«Матэрыялы па гэтай справе напраўлены ў суд Баранавічскага раёна і г. Баранавічы, хулігану пагражае штраф», — паведаміў Аляксандр Неўдах.

Палонкаўская бітва 1660 года была першай, але вырашальнай перамогай нашых продкаў у трынаццацігадовай вайне 1654–1667 гг. паміж Рэччу Паспалітай і Маскоўскім княствам. За некалькі гадоў маскоўскія войскі амаль цалкам захапілі землі Вялікага Княства Літоўскага, выпальваючы на сваім шляху вёскі і мястэчкі. Былі захопленыя ўсе буйныя замкі ВКЛ, акрамя Ляхавіцкага, які вытрымаў шмотмесячную аблогу казацкіх загонаў і маскоўскіх стральцоў. Пасля паразы пад Палонкаю маскоўскае войска больш не атрымлівала значных перамогаў.

Мемарыяльны валун і драўляную шыльду з адпаведным тэкстам упершыню ўсталявалі 4 лістапада 1994 года. Урачыстае мерапрыемства, прысвечанае Палонкаўскай перамозе, адкрыў тагачасны старшыня мясцовага сельскага Савета Аляксандр Грыб, а праваслаўны і каталіцкі святары асвяцілі гэтае месца слаўнай перамогі харугваў Паўла Сапегі і Стэфана Чарнецкага над войскам маскоўскага ваяводы Хаванскага.

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Последние новости