Новости Новости Беларуси

Юрий Губаревич. ПРАВО ВЫБОРА. Как Лукашенко соблазняет оппозицию

Юрий Губаревич. ПРАВО ВЫБОРА. Как Лукашенко соблазняет оппозицию

2102 просмотра Минск
Как власти ни пытаются создать впечатление вольницы на этих выборах, а все равно выходит, как в бородатым советском анекдоте — автомат Калашникова, пишет первый заместитель председателя Движения «За Свободу» Юрий Губаревич.

Бягучы палітычны момант не тоіць пагрозаў чарговаму пераабранню Лукашэнкі. Але адточаная сістэма парушэнняў і фальсіфікацый працуе па інэрцыі.

Вось свежы прыклад выкарыстання адміністрацыйнага рэсурсу, які адзначыла кампанія па назіранні выбараў «Права выбару-2015».

4 жніўня на сайце Цэнтрвыбаркаму з’явілася інфармацыя аб адкрыцці адмысловых выбарчых рахункаў асобаў, што вылучаюцца кандыдатамі ў прэзідэнты. Гэтыя сродкі могуць выкарыстоўвацца на аплату выдаткаў, звязаных са зборам подпісаў выбарцаў, у тым ліку на аплату працы сябраў ініцыятыўнай групы, транспартных выдаткаў, канцылярскіх тавараў і так далей.

Аляксандра Лукашэнкі ў спісе тых, хто завёў такі рахунак, няма. Хаця многія бачылі яго шматлікія, добра экіпіраваныя пікеты па збору подпісаў. Яго ініцыятыўная група ўжо пахвалілася сабранымі 500 тысячамі подпісаў.

Дзеючы кіраўнік дзяржавы зноўку сам вырашае ў якіх умовах будуць адбывацца выбары.

«Я кажу: «Не чапайце ― хай збіраюць подпісы, дзе хочуць. Але калі вы ўпэўненыя ў тым, што мы можам перамагчы, ну навошта ствараць праблемы? Нават калі яны дзесці парушылі правілы. Такую я даю ўстаноўку. Усе на роўных умовах», — сказаў ён днямі ў інтэрв’ю шэрагу незалежных СМІ.

Таксама ён згадаў выбары-1994, першыя і апошнія прызнаныя дэмакратычным светам: «Памятаю, з якой цяжкасцю я збіраў подпісы ў першую прэзідэнцкую кампанію. Я бегаў па камісіях, каб даказаць, што гэтыя подпісы рэальныя. 120 тысяч подпісаў нам залічылі са 170 тысяч. Напэўна, не паспелі нас такім чынам выбіць. Я не хачу, каб так было цяпер».

Падобная ўстаноўка выбарчым камісіям — не ставіцца надта жорстка да праверкі подпісаў — спакуса здаваць «ліпу» дзеля рэгістрацыі, як гэта было пры «парадзе кандыдатаў» у 2010 годзе. Дагэтуль гуляе пагалоска, што ў выбаркамы тады перадаваліся «тэлефонные кнігі» і ксеракопіі.

Гэта рыкашэтам б’е па іміджы ўсіх дэмакратычных сілаў, а не толькі па «малявальшчыках-стотысячніках».

Ачысціць рэпутацыю апазіцыі і адфільтраваць кандыдатаў-масовачнікаў магла б грамадская рэвізійная камісія. Ідэя незалежнай праверкі подпісаў кандыдатаў з апазіцыйных колаў прагучала амаль месяц таму, аднак уцямнай рэакцыі ад іх дагэтуль няма.

Натуральна, у адпаведную грамадскую камісію павінны ўвайсці асобы, не ангажаваныя ў выбарчую кампанію кагосці з кандыдатаў. То бок, яна не можа складацца, напрыклад, толькі з сябраў Руху «За Свабоду», які я прадстаўляю, хаця наша арганізацыя ўстрымалася ад вылучэння свайго кандыдата і падтрымання іншых.

У адмысловую камісію могуць увайсці праваабаронцы, незалежныя назіральнікі, журналісты, прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці і дэмакратычных структур, якія не бяруць удзелу ў выбарах і дыстантуюцца ад прэтэндэнтаў на пасаду прэзідэнта.

Вынікі праверкі павінны стаць публічнымі, каб выбаршчыкі ведалі, хто мае права весці адкрытую выбарчую барацьбу далей, а хто зарэгістраваны ўладамі для масоўкі.

Незалежная праверка подпісаў рэальна ажыццяўляльная. Выдаткі часу і людскія высілкі будуць шматкроць кампенсаваныя маральнымі здабыткамі для ўсёй апазіцыі наогул і ў прыватнасці для кандыдатаў, якія годна пройдуць гэтае выпрабаванне.

У грамадскай думцы не павінна застацца трывалай высновы, што апазіцыя ў маральным плане нічым не лепшая за ўладу — і таксама здатная да фальсіфікацый хоць бы для таго, каб засвяціцца ў статусе кандыдатаў у прэзідэнты.

Источник: naviny.by

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Право выбора

Последние новости