Новости Аналитика

Петр Кузнецов — о слогане кандидата Лукашенко и настроениях общества

Петр Кузнецов — о слогане кандидата Лукашенко и настроениях общества

2346 просмотров Гомель
«За будущее независимой Беларуси» — такой политический слоган используют провластные политтехнологи во время сбора подписей за Александра Лукашенко. Плакаты с изображением руководителя государства сопровождаются белорусскозячными надписями.

Паводле кіраўніка гомельскай абласной філіі Руху «За свабоду» Пятра Кузняцова, выкарыстанне такога лозунга сведчыць пра спробы ўлады адпавядаць настроям большасці грамадства:

— Галоўнае чаканне нацыі — гэта бяспека. І бяспека незалежнай Беларусі — няўцягнутасць у негатыўныя працэсы, якія адбываюцца, у тым ліку і ў Расеі, звязаныя са ўзброенымі канфліктамі і санкцыямі, міжнароднай ізаляцыяй. Гэта агульны пакет бяспекі, не толькі ваеннай, але і палітычнай і эканамічнай, што можа даць сапраўдны суверэнітэт, таму што яны чакаюць трапіць у чаканні большасці.

Палітычны кансультант Юрый Варонежцаў выказвае меркаванне, што слоган «За будучыню незалежнай Беларусі» распрацоўваўся зусім не для беларускіх выбарцаў:

— Гэта лозунг, магчыма, не для ўнутранага выкарыстання. Я не прысутнічаў падчас размоваў Пуціна і Лукашэнкі, але падазраю, што ёсць пэўнае напружанне, звязанае з выкананнем пэўных абавязкаў — той жа пазіцыі адносна Крыму, украінскіх падзеяў.

У ранейшыя перыяды выбарчыя штабы Аляксандра Лукашэнкі выкарыстоўвалі разнастайныя палітычныя лозунгі. Найбольш вядомыя з іх — «За моцную і квітнеючую Беларусь!», «За дзяржаву для народа!» і, нарэшце, на 25-ы год незалежнасці краіны — «За будучыню незалежнай Беларусі!», нагадвае радыё «Рацыя».

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Последние новости