Новости Новости Беларуси

Городокский райисполком организует нарушение избирательного права граждан на свободных выборах?

Городокский райисполком организует нарушение избирательного права граждан на свободных выборах?

2184 просмотра Городок
Леонид Горовой, активист Движения «За Свободу», член БСДП (Громада), обратился к Петру Коробчицу, председателю Городокского райисполкома с требованием прекращения деятельности личностей, которые с 23 июля собираются нарушать право граждан на свободные выборы.

Справа ў тым, што адказныя работнікі Гарадоцкага райвыканкаму размясцілі на афіцыйным сайце Гарадоцкага райвыканкаму ад 17 ліпеня і ў раённай газеце «Гарадоцкі веснік» ад 21 ліпеня інфармацыю ў нататцы «Удакладненне спісаў выбаршчыкаў»: " Вместе с тем, идёт уточнение устных и письменных просьб избирателей, которые по состоянию здоровья или по другим уважительным причинам не смогут в день выборов прийти в помещение для голосования и желают проголосовать по месту их нахождения.«

Між тым Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь у арт. 65 гарантуе: «Выбары з’яўляюцца свабоднымі: выбаршчык асабіста вырашае, ці ўдзельнічаць яму ў выбарах і за каго галасаваць.», а Выбарчы Кодэкс Рэспублікі Беларусь у арт. 5 таксама сцвярджае, што выбаршчык асабіста рашае ці ўдзельнічаць яму у выбарах і за каго галасаваць.

Артыкул 54 ВК РБ рэгламентуе працэдуру галасавання па месцы знаходжання выбаршчыка. Менавіта участковая камісія па просьбе выбаршчыка спачатку ўключае яго ў спіс для галасавання па месцы знаходжання, а потым абавязана ў дзень выбараў арганізаваць галасаванне па месцы знаходжання выбаршчыка ў адпаведнасці з захаваннем усіх патрабаванняў дзеючага Кодэксу. Выбаршчыкі, якія па стану здароў’я або па іншых паважлівых прычынах не здолеюць прыйсці ў дзень выбараў у памяшканне для галасавання, могуць, але не абавязаны звяртацца ў камісію, бо валодаюць правам асабіста рашаць ці ўдзельнічаць яму ў выбарах.

Леанід Гаравы лічыць, што гэтая інфармацыя — прамое сведчанне таго, што пад час удакладнення спісаў выбаршчыкаў з 23 ліпеня па 9 жніўня пэўныя асобы будуць выконваць абавязкі участковых камісій, што з’яўляецца грубым парушэннем права грамадзян на свабодныя выбары: «Дзеючы кіраўнік краіны Лукашэнка А.Г. не аднойчы заяўляў, што на тэрыторыі Беларусі абавязкова павінна выконвацца беларускае заканадаўства. Мне не вядома выказванне Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі, якое магло бы быць ЗАКОНАМ для кіраўніцтва Гарадоцкага райвыканкаму, што з 23 ліпеня па 9 жніўня 2015 года неабходна ўдакладняць вусныя і пісьмовыя просьбы выбаршчыкаў, якія да стварэння участковых камісій ужо жадаюць галасаваць па месцы знаходжання ў дзень выбараў. Тут хутчэй мясцовае самаўпраўства і элементарнае неведанне нормаў і літары выбарчага заканадаўства адносна права на свабоду выбару пры галасаванні па месцы знаходжання выбаршчыка ў дзень выбараў з боку дзяржаўных службоўцаў райвыканкаму, якія па сваіх абавязках гэта павінны ведаць. Гэтыя дзеянні вядуць да таго, што яшчэ да датэрміновага галасавання напрыклад больш 320 грамадзян з Гагарынскага участка, дзе быў старшыня Пётр Прасолаў, на мясцовай кампаніі 2014 года „звярнуліся“ ў камісію, каб галасаваць дома. У папярэдніх кампаніях такіх грамадзян тут было ў 4-5 разоў менш.»

Актывіст «Руху «За Свабоду» патрабуе ад старшыні Гарадоцкага райвыканкаму неадкладна з 23 ліпеня спыніць дзейнасць на тэрыторыі Гарадоцкага раёна асобаў, якія па даручэнню Гарадоцкага райвыканкаму ўдакладняюць вусныя і пісьмовыя просьбы выбаршчыка, якія да стварэння участковых камісій ужо жадаюць галасаваць па месцы знаходжання ў дзень выбараў, бо ведаюць што 11 кастрычніка не здолеюць прыйсці на ўчастак для галасавання па стану здароў’я або з іншай паважлівай прычыны.

Адначасова з гэтым актывіст патрабуе прынесці неадкладнае прабачэнне выбаршчыкам Гарадоцкага раёна на адпаведных месцах афіцыйнага сайта Гарадоцкага райвыканкаму і газеты «Гарадоцкі веснік» — старонка першая, правы бок у рубрыцы «Выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь» — за дэзінфармацыю наконт ўдакладнення вусных і пісьмовых просьбаў выбаршчыкаў, якія да стварэння участковых камісій ужо жадаюць галасаваць па месцы знаходжання ў дзень выбараў. Таксама праінфармаваць выбаршчыкаў аб праве на свабодныя выбары з адмовай у галасаванні і дакладныя нормы ВК РБ арт. 54 аб галасаванн па месцы знаходжання, калі выбаршчыкі могуць, але не абавязаны, звяртацца вусна ці пісьмова ва ўчастковую камісію, якая мае пэўны адрас і пэўны тэлефон і будзе працаваць адпаведна графіка, зацверджанага Цэнтрвыбаркамам. //Haradok.info

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Последние новости