Новости Новости Беларуси

Желание Ермошиной-Лукашенко против воли народа

Желание Ермошиной-Лукашенко против воли народа

1983 просмотра Минск
Обращение «Народного референдума» к Палате представителей и Совету республики. 30 июня депутаты назначили президентские выборы на 11 октября.

«Паказальна, што з такой прапановай выступіў Цэнтрвыбаркам пасля таго, як яго кіраўніца Лідзія Ярмошына абмеркавала хаду падрыхтоўкі да выбараў з Аляксандрам Лукашэнкам. Ён збіраецца пераабірацца на пасаду кіраўніка краіны і, натуральна, ёсць асобай зацікаўленай.

Разам з тым сімптаматычна, што парламент ігнаруе волю дзясяткаў тысяч беларусаў, якія паставілі свае подпісы ў падтрымку правядзення „Народнага рэферэндуму“. У выніку статус народных абраннікаў выглядае сумнеўна.

Партнёрства дзеля мірных пераменаў „Народны рэферэндум“ (Партыя БНФ, БСДП (Грамада), кампанія „Гавары праўду“ і Рух „За Свабоду“) заклікае дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў, а таксама сябраў Савета Рэспублікі выступіць на сваіх пасяджэннях з прапановай да кіраўніка краіны аб прызначэнні прапанаванага плебісцыта на тую саму дату, што і прэзідэнцкія выбары.

„Народны рэферэндум“ — гэта сродак, што дазваляе даць адказы на выклікі, якія стаяць перад Беларуссю, і дасягнуць нацыянальнай згоды па асноўных пытаннях развіцця нашай краіны праз мірныя перамены.

Прэзідэнт і дэпутаты — для народа, а не народ — для прэзідэнта і дэпутатаў!»

***

Парадак дня «Народнага рэферэндуму» складаецца з шасці пытанняў:

— Ці згодныя вы, што ў дзяржаўных установах адукацыі і аховы здароўя ўсе паслугі грамадзянам Беларусі павінны аказвацца бясплатна?

— Ці згодныя вы, што кіраўнікі выканкамаў гарадоў, раёнаў, абласцей павінны абірацца прамым галасаваннем грамадзян?

— Ці падтрымліваеце вы курс на эканамічную інтэграцыю, асацыяцыю і стварэнне бязвізавай прасторы з Еўрапейскім саюзам?

— Ці згодныя вы, што для забеспячэння нейтральнага статусу Беларусі ў краіне павінна быць забаронена размяшчэнне замежных ваенных аб’ектаў, ядзернай зброі, а беларускія ваеннаслужачыя не павінны несці службу за мяжой?

— Ці згодныя вы, што адна і тая ж асоба не можа займаць пасаду прэзідэнта больш за два тэрміны?

— Ці згодныя вы, што грошы, атрыманыя ад запланаванай урадам прыватызацыі, у першую чаргу павінны пайсці на кампенсацыю ўкладаў, страчаных падчас дэвальвацыі-2011, і стварэнне працоўных месцаў?

Паводле вынікаў снежаньскага апытання НІСЭПД, 48% беларусаў выступаюць за перамены ў Беларусі праз правядзенне «Народнага рэферэндуму». Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада), кампанія «Гавары праўду», Партыя БНФ і Рух «За Свабоду» сабралі ў межах ініцыятывы «Народны рэферэндум» ужо 120 тысяч подпісаў грамадзян Беларусі ў яго падтрымку. 50 тысяч подпісаў былі перададзеныя дэпутатам — гэта падстава для ініцыявання імі плебісцыту. Сотні электронных зваротаў з заклікам прызначыць рэферэндум накіраваныя ў Адміністрацыю прэзідэнта".

#рэферэндум

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Народный референдум

Последние новости