Новости Новости Беларуси

Нил Гилевич - лауреат премии "За свободу мысли" имени Василя Быкова

Нил Гилевич - лауреат премии "За свободу мысли" имени Василя Быкова

3495 просмотров Бычки
В субботу, 20 июня, состоялось вручение премии "За свободу мысли" имени Василя Быкова. Лауреатом этого года стал народный поэт Беларуси Нил Гилевич.

Цырымонія ўганаравання традыцыйна праходзіць на малой радзіме Васіля Быкава — у вёсцы Бычкі Ушацкага раёна Віцебскай вобласці. Удзел у імпрэзе, якую вёў акцёр, вядучы «Падарожжаў дылетанта» Юрый Жыгамонт і падчас якой выступіў музыка Лявон Вольскі, удзел узялі каля 200 чалавек.

Сярод іх — такія вядомыя асобы, як былы старшыня Нацбанка, прафесар Станіслаў Багданкевіч, мастакі Алесь Марачкін, Мікола Купава і Алесь Пушкін, эканаміст Сяргей Чалы, бард Віктар Шалкевіч, гісторык Міхась Біч, паэты Андрэй Хадановіч і Міхась Скобла, перакладчык, грамадскі дзяяч Лявон Баршчэўскі, палітык Павел Севярынец, гісторык, прафесар Леанід Лыч, дэпутат Вярхоўнага Савету 13 склікання Андрэй Клімаў і г.д. Шмат хто з выступоўцаў чытаў вершы, у тым ліку Ніла Гілевіча.

На жаль, па стане здароўя лаўрэат прэміі «За свабоду думкі-2015» Ніл Гілевіч (паэту 83 гады) не здолеў прыехаць у Бычкі: узнагарода будзе перададзена яму пазней у Мінску. Але на мерапрыемстве прагучаў аўдыёвыступ паэта, у якім ён паразважаў пра місію носьбітаў свабодных думак.

«Праз усю гісторыю чалавецтва людзі, надзеленыя ў належнай меры пачуццём грамадзянскай годнасці, даражылі больш за ўсё свабодай думкі. Вядома, і людзі свету мастацтва — паэты, музыкі, жывапісцы, скульптары. А, можа, і ў першую чаргу яны, бо іхняя жыццёвая місія — выўляць сябе, сваю душу. Што, якую душу выўляеш, мастак? Душу свабоднага грамадзяніна ці душу халуя і лёкая? Каму служыш — праўдзе ці хлусні? — разважае Ніл Гілевіч. — Каму молішся — небу ці залатому цяльцу? Тут водападзел паміж творцамі сапраўднымі, вартымі людской павагі, і сервільнымі прыстасаванцамі ў мастацтве, якія на павагу свайго народу разлічваць не маюць права».

Ніл Гілевіч згадаў паэму «Курган» Янкі Купалы, радкі, у якіх гусляр адказвае дэспату-князю на загад праспяваць песню на ўцеху яго вяльможным гасцям: «Гуслям, княжа, не пішуць законаў»; «Сілен, княжа, караць, галаву сілен зняць, не скуеш толькі дум ланцугамі».

«Калі нашая сённяшняя моладзь будзе ўваходзіць у сталае жыццё з гэтым купалаўскім запаветам, нашу Бацькаўшчыну чакае вялікая прыгожая будучыня», — перакананы народны паэт Беларусі.

Таксама ён пачытаў нізку ўласных вершаў патрыятычна-грамадзянскай тэматыкі.

Даведкава:

Прэмія «За свабоду думкі» імя Васіля Быкава заснаваная лідарам Руху «За Свабоду» ў 2008 годзе. Ідэя ўзнікла пасля атрымання Аляксандрам Мілінкевічам прэміі «За свабоду думкі» імя Андрэя Сахарава, якую ўручае Еўрапарламент.

Прэміяй «За свабоду думкі» ўзнагароджваюцца асобы, якія праявілі сябе грамадскай і творчай дзейнасцю на карысць Беларусі і Свабоды.

Лаўрэатамі прэміі мінулымі гадамі станавіліся літаратары Рыгор Барадулін, Уладзімір Арлоў, палітык-літаратар Павел Севярынец, мастак Алесь Пушкін, краязнаўца Ада Райчонак, палітык-паэт Уладзімір Някляеў, музыка Лявон Вольскі і краязнаўца Алесь Белакоз, музыка Зміцер Вайцюшкевіч, мастак Алесь Марачкін, акцёр Віктар Шалкевіч.

«Лаўрэатаў прэміі „За свабоду думкі“ вызначае не Рух „За Свабоду“, а выбітныя людзi Беларусi. Спачатку, у 2008 годзе, быў складзены cпic з 50 найбoльш вядомых лiдараў думак, якія і вызначылі першых уладальнікаў прэміі. У наступныя гады iмёны пераможцаў сталі называць лаўрэаты папярэдніх гадоў. Такім чынам, журы кожны год папаўняецца аўтарытэтнымі асобамі. Лiчу такi прынцып вельмi справядлівым і аб’ектыўным», — кажа старшыня Руху «За Свабоду» Аляксандр Мілінкевіч.

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Премия «За свободу мысли» имени Быкова

Последние новости