Новости Аналитика

Удастся ли властям "продать выборы" Западу?

Удастся ли властям "продать выборы" Западу?

1661 просмотр
Первый заместитель Движения "За Свабоду" Юрий Губаревич рассказывает, при каких условиях Запад может признать президентские выборы в Беларуси.

Былы ідыёлаг і старшыня Белтэлерадыёкампаніі Аляксандр Зімоўскі, які зараз працуе медыякансультантам у Пецярбургу, сцвярджае, што вынік будучых прэзідэнцкіх выбараў беларусы лічаць вядомым. І гэта, маўляў, ужо праблема не апазіцыі, а ўлады. Бо вынік выбараў трэба легімітызаваць і «прадаць на Захад», піша euroradio.fm.

Дык ці ўдасца прадаць «тавар» заходнім «пакупнікам»?

Юрась Губарэвіч: Відавочна, што сёння і апошні год беларускія ўлады ідуць на паляпшэнне стасункаў з Захадам. Ёсць для гэтага і пэўныя спрыяльныя ўмовы. У першую чаргу — гэта нейтральная палітыка Беларусі ў адносінах да ўкраінскай праблемы. Я думаю, што МЗС Беларусі і ў нейкай ступені кіраўнік краіны хочуць і надалей развіваць гэты поспех, таму выбары і насамрэч — адно з галоўных пытанняў. І, калі мы не назіраем зрухаў у сітуацыі з вызваленнем палітвязняў, то, мяркую, будуць спробы паказаць змены падчас выбарчай кампаніі. Канк’юктура таксама складаецца на руку ўладзе. Нягледзячы на пэўныя праблемы ў эканоміцы, людзі не гатовы пратэставаць публічна. Акрамя таго, з боку апазіцыі адсутнічае адзіны прадстаўнік, які б меў да выбаршчыкаў адзінае пасланне і ствараў больш-менш рэальную альтэрнатыву Лукашэнку. Таму за вынікі выбараў можна быць спакойнымі, калі казаць пра ўладу. Думаю, яна пастараецца зрабіць бачнасць лібералізацыі ў дробязях, якія, натуральна, не будуць тычыцца кантролю за падлікам галасоў.

Радыё «Рацыя»: На ваш погляд, якія мінімальныя ўмовы ўлада павінна выканаць, каб Захад прызнаў выбары?

Юрась Губарэвіч: Хутчэй за ўсё не будзе ісці размова пра прызнанне выбараў, бо касметычных зменаў тут недастаткова. Але Захад зможа канстатаваць пэўныя паляпшэнні, што дапаможа зрабіць крок як афіцыйнаму Менску ў бок Захаду, так і наадварот.

РР: Увогуле, ці ёсць сёння ў Захада попыт на такі «тавар», як беларускія выбары?

Юрась Губарэвіч: Ёсць попыт на стабільнасцць ва ўсходнім рэгіёне Еўропы, і любыя крокі з боку беларускай ўлады, якія б дэманстравалі жаданне супрацоўнічаць, дамаўляцца пра нешта, будуць успрымацца пазітыўна.

РР: А як жа прынцыповае пытанне вызвалення палітвязняў?

Юрась Губарэвіч: Тэма палітвязняў працягвае гучаць, заходнія палітыкі гавораць пра тое, што ідэальным крокам для збліжэння было б вызваленне «палітычных». Але беларускі рэжым адчувае сябе сёння досыць упэўнена, каб не ісці на гэты крок.

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Последние новости