Новости Новости Беларуси

Центризбирком — к административной ответственности!

Центризбирком — к административной ответственности!

1747 просмотров
Пресс-релиз по наблюдению за выборами «Право выбора-2015»:

«Кампанія па назіранні за выбарамі «Права выбару-2015» накіравала заяву ў Камітэт дзяржкантролю з просьбай прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці службовых асобаў Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў у сувязі з ігнараваннем калектыўных прапановаў па зменах у выбарчае заканадаўства, якія былі падрыхтаваны экспертамі кампаніі.

7 красавіка за подпісамі прадстаўнікоў васьмі палітычных структур, якія ўваходзяць у кампанію «Права выбару-2015», былі накіраваны на адрас Цэнтрвыбаркама калектыўныя прапановы па змяненні выбарчага заканадаўства напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў, аднак дагэтуль на прапановы няма ніякага адказу. У якасці пацвярджэння адзін з каардынатараў кампаніі Дзяніс Садоўскі мае копію звароту і копію квітанцыі аб аплаце за адпраўку поштай зварота заказным лістом.

У адпаведнасці з арт. 17 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асобаў» пісьмовыя звароты павінны быць разгледжаны не пазней за 15 дзён, а звароты, якія патрабуюць дадатковага вывучэння і праверкі, — не пазней за адзін месяц, калі іншы тэрмін не вызначаны заканадаўчымі актамі.

Паводле аднаго з кіраўнікоў кампаніі назірання «Права выбару-2015» Дзяніса Садоўскага Цэнтрвыбаркам парушыў п.3 арт.17 гэтага закона (права заяўнікаў на атрыманне адказу на звароты ва ўстаноўлены тэрмін), што з’яўляецца правапарушэннем, адказнасць за якое прадугледжана арт.9.13 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях Рэспублікі Беларусь «Парушэнне заканадаўства аб зваротах грамадзян і юрыдычных асобаў».

— Нават такія простыя рэчы, як выкананне Закону «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асобаў», Цэнтрвыбаркам на чале з яго кіраўнічкай Лідзіяй Ярмошынай не выконваюцца. Калі не працуе закон у такой драбязе, то паўстае пытанне, ці можна чакаць ад Цэнтрвыбаркама выканання выбарчага заканадаўства? Кампанія «Права выбару-2015» будзе і надалей сачыць за дзейнасцю ЦВК і дабівацца выканання заканадаўства на ўсіх этапах выбарчай кампаніі, — адзначыў Дзяніс Садоўскі.

Нагадаем, што, акрамя Цэнтрвыбаркаму, калектыўны зварот з прапановамі аб зменах у выбарчым заканадаўстве быў адасланы ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Дэпутаты ў сваім адказе паведамілі, што планам падрыхтоўкі законапраектаў на 2015 год, які зацверджаны ўказам прэзідэнта, распрацоўка законапраекта, карэктуючага палажэнне законаў Рэспублікі Беларусь па пытаннях правядзення выбараў і рэферэндумаў, не прадугледжваецца.

У кампанію па назіранні за выбарамі «Права выбару-2015» уваходзяць восем арганізацый: Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада), аргкамітэт па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя», кампанія «Гавары праўду!», Рух «За Свабоду», Партыя БНФ, Беларуская партыя «Зялёныя», незалежны прафсаюз радыёэлектроннай прамысловасці, аргкамітэт па стварэнні Партыі свабоды і прагрэсу.

Галоўнай мэтай кампаніі з’яўляецца абарона сапраўднага волевыяўлення грамадзянаў праз прадухіленне парушэнняў заканадаўства на ўсіх стадыях выбарчай кампаніі, фіксацыю парушэнняў і аператыўнае рэагаванне на іх.

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Право выбора

Последние новости