Новости Новости Беларуси

Претендентов все больше... А будет ли кандидат?

Претендентов все больше... А будет ли кандидат?

1738 просмотров Минск
Количество возможных претендентов на президентских выборах увеличивается. Возможен повтор сценария 2010? Тогда претенденты не смогли договориться между собой, выработать конкретный план совместных действий, и все закончилось драматической поражением оппозиции.

Юрась Губарэвіч, намеснік старшыні Руху «За свабоду»

— Відавочна, што назіраецца паўтор сітуацыі 2010 году, калі вылучаліся ці заяўлялі пра свае магчымыя вылучэнні ўсе хто заўгодна. Сярод іх былі і санітаркі, і беспрацоўныя. Натуральна, што не кожны з тых, хто сёння гаворыць пра свой удзел у выбарах 2015 году, здолее сабраць нават мінімальна ініцыятыўную групу, не кажучы ўжо пра тое, каб сабраць 100 тысяч подпісаў і быць зарэгістарваным. Таму заявы гэтых людзей наўрад ці варта прымаць да ўвагі. З іншага боку, ёсць некалькі насамрэч сур’ёзных гульцоў, якія заявілі пра сваё вылучэнне. Гэта людзі, якія з’яўляюцца лідарамі палітычных партый, альбо вылучаны ад пэўных кааліцый.

Усё гэта сведчыць пра тое, што ў любым выпадку, ад апазіцыі на бліжэйшых выбарах будзе вылучаны больш, чым адзін кандыдат.

Наша пазіцыя і ацэнка сітуацыі застаецца нязменнай. Яшчэ некалькі месяцаў назад Рух «За свабоду» вырашыў, што пры адсутнасці адзінага кандыдата не будзе вылучаць кандыдата са сваіх шэрагаў і не падтрымае іншых кандыдатаў.

Па меркаванню новага кіраўніка грамадскай кампаніі «Гавары праўду!» Андрэя Дзмітрыева, які сцэнар спраўдзіцца, будзе залежаць ад саміх кандыдатаў.

— Калі яны пойдуць старым шляхам, абвінавачваючы адзін аднога ва ўсіх смяротных грахах і зневажаючы ўсё, што было зроблена да гэтага, то канешне, гэта будзе кепска, людзям гэта будзе не цікава. І вынікі будуць горшыя і за 2010, і за 2006, і за 2001, і нават за 1994 год. Калі ж кандыдаты пойдуць і будуць размаўляць пра тое, што трэба мяняць у краіне, пра тое, што творыцца, напрыклад, з адукацыяй, якая не дае людзям прафесіі, што творыцца з заробкамі і ўвогуле з працоўнымі месцамі! Давайце мы гэта мяняць, давайце мы пачнем эканамічныя рэформы. Якая можа быць незалежнасць у непаспяховай краіны?

Аснова незалежнасці ў тым, што краіна эканамічна павінна быць паспяховай. Вось тады, можа быць, колькасць кандыдатаў не будзе такім негатывам. І давайце не называць гэтых людзей кандыдатамі. Бо важна не тое, каб адзін сказаў — я хачу быць кандыдатам у прэзідэнты, а каб не меней за 100 тысячаў чалавек падцвердзілі гэта потым сваімі подпісамі. І пакуль, на маю думку, гэта не можа зрабіць ні адна структура паасобку. Гэта можна зрабіць толькі разам.

Таму адна з прычынаў, чаму мы засталіся разам з удзельнікамі «Народнага рэферэндуму», дзе сёння 4 структуры, якія будуць разам збіраць подпісы, разам вылучаць кандыдатаў у парламент мы ўжо пачынаем. Разам працаваць на кандыдата ў прэзідэнты. Сёння самы лепшы шанец абраць адзінага кандыдата — гэта калі тыя, хто заявіўся на кандыдацва, не будуць махляваць з подпісамі. І калі іх не збяруць, то шчыра пра гэта скажуць грамадству. Тады застанецца як раз адзін кандыдат. І я ведаю, хто гэты кандыдат. Яго імя — Таццяна Караткевіч.

Упэўнены, што калі мы пабачым сумленныя паводзіны з боку іншых кандыдатаў, то мы будзем толькі рады працаваць разам на карысць незалежнасці, на карысць Беларусі, на карысць мірных пераменаў.

Анатоль Лябедзька

— У кожнага свая аргументацыя, чаму ён ідзе і ўдзельнічае ў гэтай кампаніі. Падкрэсліваю, — не ў выбарах, а ў кампаніі. Для мяне такой матывацыяй з’яўляецца тое, што зараз больш за 50% грамадзянаў, — гэта дадзеныя апошняга сакавіцкага апытання, кажуць, што патрэбна новая экнамічная альтэрнатыва. Хто можа даць такую альтэнтарыву? Для мяне відавочны адказ — прафесійная каманда Аб’яднанай грамадзянскай партыі. І мы не будзем прыдумываць гэтую праграму на хаду. У 2010 годзе праграма «Мільён новых працоўных месцаў», як эканамічная альтэрнатыва была прапанавана грамадству. І час толькі пацвердзіў яе актуальнасць. Калі за гэтую праграму, за праграму стварэння новых працоўных месцаў выступае большасць жыхароў Рэспублікі Беларусь, то мы не можам заставацца ў баку, для нас ёсць шанец гэта выкарыстаць і павялічыць колькасць актыўных удзельнікаў палітычнага працэсу. Каб людзі неслі і адчувалі адказнасць за тое, што адбываецца ў краіне.

Другі чыннік — пагроза легітымацыі вынікаў выбараў, якія не будуць ні свабоднымі, ні сумленнымі. Хто можа супрацьстаяць гэтаму? Зноў жа, гэта маё перакананне — паслядоўная, прынцыповая каманда АГП. Вось чаму мы ідзем у выбарчую кампанію. І думаю, што гэта трэба рабіць, бо альтэрнатыва ляжаць на канапе — тупіковая. А прэтэндэнтаў можа быць і 10 і 15. У гэтай кампаніі ў нас адзін апанент — той, хто прывёў сітуацыю ў Беларусі да тупіка, хто няздольны ажыццяўляць перамены ў краіне — гэта Аляксандр Лукашэнка. Што датычыць колькаснага складу прэтэндэнтаў, то, я думаю, што не будзе паўтарэння 2010 году. На гэты раз улада правядзе нейкую сартыроўку. І з усіх тых, хто агучыў пра свае прэзідэнцкія амбіцыі найменшы шанец быць зарэгістраванымі — у нас. І менавіта таму, што мы — альтэрнатыва.«

Генадзь Барбарыч, Радыё «Рацыя»

#рэферэндум

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:

Народный референдум

Последние новости