Новости Беларусь и Мир

57 деятелей призвали создать Национальный белорусский университет

57 деятелей призвали создать Национальный белорусский университет

2989 просмотров Минск
Деятели общества и культуры, среди которых члены Движения «За Свободу», призвали создать Национальный университет в условиях, когда ЕГУ не выполняет эту функцию.

Заява з нагоды абрання новага рэктара ЕГУ

Хоць выбары рэктара ЕГУ абвешчаны завершанымі, з іх вынікамі пагадзіцца немагчыма: шматмесячны працэс быў абсалютна не празрысты, суправаджаўся скаргамі кандыдатаў і непрадказальнымі зменамі правілаў гульні. Кіраўніцтва ЕГУ дэманстратыўна праігнаравала думкі акадэмічнай і студэнцкай супольнасцяў, асацыяцыі выпускнікоў і беларускай грамадскасці.

Лёс універсітэта трапіў ў рукі чалавека, які не толькі ніколі не займаўся беларускімі справамі, але нават не знаёмы з сітуацыяй у нашай краіне і ў рэгіёне. Пры яго ўдзеле ажыццяўляліся акадэмічныя рэпрэсіі супраць іншадумцаў, былі скампраметаваныя еўрапейскія універсітэцкія прынцыпы.

Установа, першапачаткова арыентаваная на выхаванне новай генерацыі свядомых грамадзян незалежнай краіны, канчаткова выйшла па-за межы інтарэсаў і ўплыву дэмакратычнай супольнасці Беларусі. З новым кіраўніцтвам яна ператвараецца ва ўніверсітэт каланіяльнага тыпу, камерцыйны праект, у якім беларусы выключаныя з удзелу ў прыняцці вызначальных рашэнняў.

З гэтае нагоды лічым неабходным заявіць, што ў сваім цяперашнім стане ЕГУ не дае падставаў надалей лічыць яго беларускім праектам. Падтрымка такога ўніверсітэта не можа ўспрымацца таксама як падтрымка дэмакратыі і правоў чалавека ў Беларусі, паколькі дзейнасць кіраўніцтва ЕГУ дыскрэдытуе гэтыя каштоўнасці.

Заклікаем грамадзянскую супольнасць Беларусі прыступіць да неадкладных практычных захадаў дзеля стварэння эфектыўнага канкурэнтназдольнага Нацыянальнага ўніверсітэта, у якім еўрапейскасць будзе прынцыпам існавання, беларускасць — стратэгічным выбарам, а Беларусь — унікальным рэсурсам даследаванняў.

Прынцыпам дзейнасці новага ўніверсітэта мае стаць не «Больш беларусаў у Еўропу», а «Больш Еўропы ў Беларусь».

  • Святлана Алексіевіч, пісьменніца, намінантка на Нобелеўскую прэмію 2013 і 2014
  • Сяргей Антусевіч, намеснік Старшыні Беларускага Кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў
  • Уладзімір Арлоў, пісьменнік
  • Станіслаў Багданкевіч, доктар эканамічных навук, прафесар, экс-старшыня Нацбанка Беларусі
  • Анжаліка Борыс, старшыня Галоўнай рады Саюза палякаў Беларусі
  • Алесь Бяляцкі, праваабаронца, намінант на Нобелеўскую прэмію 2013 і 2014
  • Яўген Вапа, старшыня Беларускага Саюза ў Польшчы, дырэктар радыё «Рацыя»
  • Зміцер Вайцюшкевіч, спявак, музыка
  • Андрэй Вардамацкі, прафесар, доктар сацыялагічных навук
  • Тадэвуш Гавін, ганаровы старшыня Саюза палякаў Беларусі, доктар гуманітарных навук
  • Людміла Гразнова, старшыня грамадскага аб’яднання «Праваабарончы альянс», кандыдат эканамічных навук
  • Алег Гулак, старшыня Беларускага Хельсінскага Камітэта
  • Віктар Дашук, кінарэжысёр, кінасцэнарыст, заслужаны дзеяч мастацтваў БССР, Народны артыст БССР, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР
  • Ірына Дубянецкая, акадэмічны дырэктар Беларускага Калегіума, доктар філасофіі, доктар тэалогіі
  • Максім Жбанкоў, культуролаг, журналіст, кандыдат філасофскіх навук, дацэнт, экс-сябра Сената ЕГУ
  • Ян Запруднік, доктар гісторычных навук, Беларускі Інстытут навукі і мастацтва, Нью-Ёрк
  • Алесь Зарамбюк, Старшыня «Беларускага Дома», Варшава (сябра Руху «За Свабоду»)
  • Сяргей Ісакаў, рэжысёр дакументальнага кіно
  • Андрэй Казакевіч, дырэктар Інстытута палітычных даследванняў «Палітычная сфера», доктар палітычных навук, галоўны рэдактар часопіса Belarusian Political Science Review
  • Святлана Калінкіна, шэф-рэдактарка газеты «Народная воля»
  • Кася Камоцкая, спявачка
  • Аляксандр Класкоўскі, палітычны аглядальнік, кіраўнік аналітычных праектаў БелаПАН
  • Андрэй Клімаў, бізнэсмэн, палітык, літаратар, дэпутат Вярхоўнага Савета 13-га склікання Рэспублікі Беларусь
  • Іна Кулей, старшыня Камітэта «Салідарнасць» (сябра Рады Руху «За Свабоду»)
  • Аляксей Ластоўскі, каардынатар аддзялення гісторыі Беларускага Калегіума, кандыдат сацыялагічных навук
  • Андрэй Лаўрухін, кандыдат філасофскіх навук, дацэнт Нацыянальнага даследчага ўніверсітэта «Вышэйшая школа эканомікі», Санкт-Пецербург, экс-секратар Сената ЕГУ
  • Жанна Літвіна, экс-старшыня Беларускай асацыяцыі журналістаў
  • Алесь Лозка, старшыня РГА «Таварыства Беларускай Школы», кандыдат філалагічных навук, дацэнт
  • Анатоль Лябедзька, старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі
  • Валер Мазынскі, рэжысёр тэатра і кіно, заслужаны дзеяч мастацтваў, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР
  • Алена Макоўская, кіраўнік МГА «Згуртаванне беларусаў свету «Бацькаўшчына»
  • Леанід Міндлін, рэжысёр, сцэнарыст дакументальнага кіно
  • Сяргей Навумчык, журналіст, каардынатар Апазіцыі БНФ у ВС 12-га склікання
  • Уладзімір Някляеў, паэт, палітык, экс-кандыдат у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь
  • Уладзімір Падгол, палітолаг, кандыдат філасофскіх навук, дацэнт
  • Міхаіл Пастухоў, прафесар, доктар юрыдычных навук, заслужаны юрыст Рэспублікі Беларусь, экс-суддзя Канстытуцыйнага суда Рэспублікі Беларусь
  • Анджэй Пачобут, журналіст, публіцыст
  • Барыс Пятровіч (Сачанка), старшыня Саюза беларускіх пісьменнікаў, галоўны рэдактар часопіса «Дзеяслоў»
  • Алесь Пушкін, мастак
  • Андрэй Саннікаў, каардынатар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь», экс-кандыдат у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь
  • Павел Севярынец, сустаршыня аргкамітэта Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі
  • Алесь Смалянчук, прафесар Інстытута славістыкі Польскай Акадэміі Навук, доктар гістарычных навук
  • Аляксандр Старыкевіч, галоўны рэдактар газеты «Салідарнасць», сябар Рады БНР
  • Вольга Стужынская, дырэктар «Офіса за дэмакратычную Беларусь», Брусэль
  • Івонка Сурвіла, старшыня Рады Беларускай Народнай Рэспублікі
  • Аляксандр Тамковіч, журналіст
  • Андрэй Фёдараў, эксперт па пытаннях замежнай палітыкі і бяспекі, кандыдат фізіка-матэматычных навук (сябра Рады Руху «За Свабоду»)
  • Андрэй Хадановіч, паэт, старшыня Беларускага ПЭН-цэнтра
  • Вячаслаў Хадасоўскі, шэф-рэдактар газеты «Беларусы і рынак»
  • Ірына Халіп, журналістка
  • Уладзімір Халіп, кінадраматург, сцэнарыст
  • Серж Харытонаў, прэзідэнт Асацыяцыі выпускнікоў ЕГУ, супрацоўнік групы па развiццi спецыяльнай адукацыi на Блiжнiм Усходзе пад патранажам Катарскага фонда па адукацыi
  • Юры Хашчавацкі, кінарэжысёр
  • Павел Церашковіч, кандыдат гістарычных навук, дацэнт, экс-старшыня Сената ЕГУ
  • Віктар Шалкевіч, бард, акцёр
  • Станіслаў Шушкевіч, член-карэспандэнт НАН Беларусі, доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар, экс-старшыня Верхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь
  • Ніна Шыдлоўская, каардынатарка Культурніцкай кампаніі «Будзьма беларусамі!»
  • Аляксей Янукевіч, старшыня партыі БНФ

Источник: nn.by

Люди: Светлана Алексиевич 6 Сергей Антусевич 1 Владимир Орлов 39 Станислав Богданкевич 7 Анжелика Борис 3 Алесь Беляцкий 105 Евгений Вапа 1 Дмитрий Войтюшкевич 14 Андрей Вардомацкий 7 Тадеуш Гавин 1 Людмила Грязнова 10 Олег Гулак 15 Виктор Дашук 1 Ирина Дубенецкая 3 Максим Жбанков 3 Янка Запрудник 8 Алесь Зарембюк 26 Сергей Исаков 2 Андрей Казакевич 7 Светлана Калинкина 6 Кася Камоцкая 2 Александр Класковский 63 Андрей Климов 5 Инна Кулей 50 Алексей Ластовский 1 Андрей Лаврухин 2 Жанна Литвина 5 Алесь Лозко 1 Анатолий Лебедько 140 Валерий Мазынский 6 Елена Маковская 3 Леонид Миндлин 3 Сергей Наумчик 2 Владимир Некляев 125 Владимир Подгол 11 Михаил Пастухов 3 Андрей Почобут 13 Борис Петрович 6 Алесь Пушкин 23 Андрей Санников 57 Павел Северинец 49 Алесь Смоленчук 9 Александр Старикевич 1 Ольга Стужинская 10 Ивонка Сурвилла 11 Александр Томкович 4 Андрей Фёдоров 82 Андрей Хаданович 6 Вячеслав Ходосовский 1 Ирина Халип 10 Владимир Халип 2 Серж Харитонов 1 Юрий Хащеватский 2 Павел Терешкович 4 Виктор Шалкевич 13 Станислав Шушкевич 26 Нина Шидловская 2 Алексей Янукевич 135
Теги: ЕГУ 20

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
  • #472 24.02.2017 11:57 @ Николай Тымонюк

    Движение "Духовное Возрождение Беларуси" на основе мирового, а не только национального духовного наследия, может иметь большую силу.

Последние новости