Новости Беларусь и Мир

Поляки официально запретили въезд «Ночном волкам»

Поляки официально запретили въезд «Ночном волкам»

1306 просмотров Минск Москва
Власти Польши запретили въезд в страну участникам российского байк-клуба «Ночные волки», который планировал осуществить мотопробег в честь 70-летия победы над фашизмом. Но российские байкеры не планируют отказываться от мотопробега.

У паведамленьні, апублікаваным на сайце Міністэрства замежных справаў Польшчы, гаворыцца, што падставай для забароны стала адсутнасьць дакладнай інфармацыі аб графіку перамяшчэньня групы байкераў па тэрыторыі Польшчы і іх асабістых дадзеных. Гэтыя дадзеныя, удакладняюць польскія ўлады, неабходныя для забесьпячэньня бясьпекі ўдзельнікаў прабегу, паведамляе Радыё «Свабода».

Міністэрства таксама зазначае, што занадта позна атрымала ад расейскага боку заяўку на правядзеньне акцыі. Паводле польскіх дыпламатаў, заяўка прыйшла менш чым за тыдзень да пачатку заплянаванай расейскімі байкерамі акцыі. Пры гэтым заяўкі на іншыя аналягічныя акцыі, якія паступілі з Расеі, былі задаволеныя.​

Расейскія байкеры з клюбу «Начныя ваўкі» ня будуць адмаўляцца ад правядзеньня мотапрабегу «Дарогі Перамогі», нягледзячы на забарону ўладаў Польшчы і Чэхіі.

«Я не хачу камэнтаваць, як мы абыдзем забарону, — заявіў лідэр клюбу Аляксандар Залдастанаў (Хірург). — Яны адмаўляюцца даць нам дазвол праяжджаць калёнай, значыць паедзем паасобку».

Як паведаміў кіраўнік менскага аддзяленьня «Начных ваўкоў» Аляксей Вакульчык, беларускія байкеры сустрэнуць расейцаў на беларуска-расейскай мяжы і будуць суправаджаць іх да мяжы з Эўразьвязам.

Беларускія грамадзкія актывісты арганізавалі ў сацыяльных сетках кампанію «Не — праезду расейскіх байкераў-тэрарыстаў празь Беларусь!» Арганізатар кампаніі, актывіст моладзевага крыла Руху «За Свабоду» Мікіта Семяненка, распавёў, што шмат патрыятычна настроеных беларусаў гатовыя сустрэць расейскіх байкераў у пэўных месцах, каб «спыніць праезд гэтай бандыцкай групоўкі па тэрыторыі Беларусі і зрабіць усё магчымае, каб яны не адчувалі сябе, як дома».

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Последние новости