Новости Новости Беларуси

Партия БНФ: Наилучшим кандидатом на выборах-2015 был бы Милинкевич

Партия БНФ: Наилучшим кандидатом на выборах-2015 был бы Милинкевич

1943 просмотра
Серьезно побороться за победу на президентских выборах 2015 демократическому кандидату нереально, заявил председатель Партии БНФ Алексей Янукевич 25 апреля на сейме организации.

Ён адзначыў: партыя першапачаткова імкнулася да таго, што апазіцыя здолее дамовіцца аб вылучэнні адзінага кандыдата. Аднак гэтага не ўдалося дасягнуць у межах усіх дэмакратычных сіл. Таксама вельмі верагодным мог быць зрыў перамоў у рамках кааліцыі «Народны рэферэндум», заявіў ён.

Янукевіч лічыць больш прымальнай для партыі ў межах «Народнага рэферэндуму» кандыдатуру старшыні руху «За Свабоду» Аляксандра Мілінкевіча.

Аднак апошні вырашыў адмовіцца ад удзелу ў выбарчай кампаніі. Лідар Партыі БНФ адзначыў, што ў рамках кааліцыі прапанавалі дзве кандыдатуры — намесніка старшыні партыі Рыгора Кастусёва і актывісткі кампаніі «Гавары праўду» Таццяны Караткевіч.

«Мы доўга абмяркоўвалі як плюсы, так і мінусы гэтых прэтэндэнтаў, і гэтыя перамовы таксама рызыкавалі скончыцца нічым. Таму мы вырашылі згадзіцца падтрымаць Караткевіч пры вылучэнні кандыдатам, каб прадэманстраваць здольнасць дамаўляцца. У сённяшняй сітуацыі дэманстрацыя адэкватнасці і правядзення сумеснай кампаніі хаця б часткай апазіцыі больш выгадная», — сказаў ён.

Янукевіч лічыць, што зараз у Аляксандра Лукашэнкі вельмі вялікія шансы ўтрымаць уладу.

«У беларускага рэжыму дастаткова рычагоў, каб проста трымаць людзей у пасіўным стане для перамогі на выбарах. Для гэтага ім нават не трэба накручваць рэйтынг Лукашэнкі», — сказаў ён.

Палітык лічыць, што перамога альтэрнатыўнага кандыдата запатрабавала б у тым ліку заклікаў да пратэстных дзеянняў на вуліцах. Ён адзначыў, што ўзровень пратэстных настрояў у беларускім грамадстве не вельмі высокі, у тым ліку і ў сувязі з падзеямі ва Украіне. Пры гэтым Янукевіч мяркуе, што сёння дэстабілізацыя ў краіне была б «на руку Маскве». «Менавіта Крэмль мог бы скарыстаць дэстабілізацыю сітуацыі з большай доляй верагоднасці, чым апазіцыйныя сілы», — падкрэсліў Янукевіч.

Асноўнай мэтай дзейнасці Партыі БНФ на прэзідэнцкіх выбарах Янукевіч лічыць павелічэнне прыхільнікаў незалежнасці Беларусі.

«У сваёй працы нам неабходна акцэнтавацца на ўзмацненні нацыянальна-дэмакратычнага руху, узмацніць антыімперскія настроі ў краіне. Такая праца рана ці позна павінна выліцца ў павелічэнне перспектыў незалежнай і еўрапейскай Беларусі», — сказаў ён.

Источник: nn.by

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Народный референдум

Последние новости