Новости Новости Беларуси

Губаревич призывает выступить на «Чернобыльском шляхе» против трех Чернобылей

Губаревич призывает выступить на «Чернобыльском шляхе» против трех Чернобылей

1681 просмотр Минск
Традиционный «Чернобыльский шлях» пройдет 26 апреля. Первый заместитель председателя Движения «За свободу» Юрий Губаревич призывает на нем вместе выступить против трех белорусских «Чернобыль»: экологического, политического и социального.

Сёння адбылася прэс-канферэнцыя, прысвечаная правядзенню «Чарнобыльскага шляху», які павінен адбыцца ў наступную нядзелю 26 красавіка а 14:00. На прэс-канферэнцыі прысутнічаў увесь склад аргкамітэта акцыі: прадстаўнік руху салідарнасці «Разам» Ілля Дабратвор, старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч, прадстаўнік Беларускай партыі «Зялёныя» Дзмітрый Кучук, першы намеснік старшыні Руху «За свабоду» Юрась Губарэвіч і сустаршыня БХД Віталь Рымашэўскі.

Юрась Губарэвіч заклікае разам выступіць супраць трох беларускіх «Чарнобыляў»: экалагічнага, палітычнага і сацыяльнага.

— Чарнобыльскі шлях важны для кожнай беларускай сям’і, бо амаль 30 гадоў, якія прайшлі з моманту Чарнобыльскай катастрофы, нічога ў плане стаўлення ўладаў да грамадства не мяняецца, — распавёў ён «Хартыі-97».

У савецкі час, кажа Губарэвіч, «у першыя гады пасля Чарнобыля, Чарнобыльскі шлях асацыяваўся выключна з экалагічнай катастрофай, з тымі праблемамі і хваробамі, якія абрынуліся і на жыхароў забруджанай зоны, і на ліквідатараў, і на чальцоў іх сем’яў».

«Гэта стала доказам таго, што тая, савецкая ўлада, абыякава ставілася да грамадзян. Улада не распачала неабходных захадаў для таго, каб захаваць жыццё і здароўе людзей. Пераемнікам савецкай улады стаў рэжым Лукашэнкі, таму акрамя „экалагічнага Чарнобыля“ сёння можна казаць пра „палітычны Чарнобыль“. Гэта выяўляецца ў тым, што беларускія грамадзяне пераследуюцца за свае погляды, не маюць магчымасці ўплываць на ўладу і выбіраць яе. А ўлада, адпаведна, грамадства не чуе і не жадае браць у разлік», — падкрэсліў першы намеснік старшыні Руху.

І цягам апошніх гадоў, дадаў ён, яшчэ можна казаць і пра «Чарнобыль сацыяльны».

«Ён выяўляецца ў апошніх заканадаўчых ініцыятывах улады, калі яна запусціла руку ў кішэні самых малазабяспечаных слаёў насельніцтва. Праз сталы эканамічны крызіс пагаршаецца становішча пенсіянераў — а гэта асноўная апора сённяшняга рэжыму. Людзі, якія губляюць працу, або вымушаныя шукаць новую працу праз малыя заробкі, ператвараюцца ў нашай краіне ў „дармаедаў“ і зноў штосьці вінныя дзяржаве. Усе гэтыя з’явы аб’ядноўвае тое, што ўлада не падкантрольная і не адказная перад беларускім грамадствам. Таму калі мы заклікаем людзей выходзіць на Чарнобыльскі шлях, мы адначасова гаворым пра ўсе тры нашы „Чарнобылі“: і пра экалагічны, і пра палітычны, і пра сацыяльны», — сказаў палітык.

— Як настроены арганізатары акцыі, чаго чакаеце ў гэтым годзе?

— Цяжка прадказаць, колькі будзе ўдзельнікаў, але мяркуючы паводле прагнозаў, надвор’е не стане перашкодай. Хутчэй людзям можа перашкодзіць выйсці і не выказаць свой пратэст публічна атмасфера страху і абыякавасці. Бо менавіта гэтыя фактары і прымушаюць людзей трываць усё, што адбываецца ў краіне. Але мы спадзяемся на тое, што людзі ўсё ж возьмуць удзел у гэтай акцыі, бо гэта, як раз, легальная магчымасць выказаць свой пратэст, паказаць, што мы ўсе — разам, што мы памятаем пра нашае гора і што мы пратэстуем супраць іншых праблем, палітычных.

Нагадаем, 10 красавіка ў Менгарвыканкам была пададзеная заяўка на правядзенне «Чарнобыльскага шляху» 26 красавіка. Арганізатары папрасілі гарвыканкам дазволіць правядзенне акцыі ў ў наступным фармаце: збор каля кінатэатра «Кастрычнік» з 14 да 15 гадзін і шэсце па вуліцы Сурганава да царквы ў гонар абраза Божай Маці «Адшуканне палеглых», размешчанай побач з паркам Дружбы Народаў без мітынгу. Адказ ад Менгарвыканкама быў атрыманы 17 красавіка з невялікімі зменамі.

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Чернобыльский шлях

Последние новости