Новости Аналитика

Милинкевич: Мы не соскакиваем с поезда, а переходим на другие рельсы

Милинкевич: Мы не соскакиваем с поезда, а переходим на другие рельсы

1542 просмотра
Движение «За Свободу» после заседания своего руководящего совета заявило, что воздерживается от участия в кампании по выборам президента Беларуси и поддержки возможных кандидатов от демократического сообщества.

Вось як патлумачыў рашэнне ў інтэрвію радыё «Рацыя» кіраўнік арганізацыі Аляксандр Мілінкевіч:

— Калі мы пачыналі ўдзельнічаць у працэсах дэмакратычнай кааліцыі, так званай «сямёркі», то хацелі аднаго, каб апазіцыя кансалідавалася і быў абраны адзіны кандыдат. Чаму ён нам так патрэбны? Дакладней, не нам патрэбны, а Беларусі. Няма ў краіне рэальнай палітычнай канкурэнцыі, няма рэальнага падліку галасоў. Калі мы кажам, што людзі павінны ведаць, што ёсць альтэрнатыва, то гэта апазіцыйная дэмакратычная альтэрнатыва не ў растапырку павінна ісці рознымі калонамі, а павінна мець адзіны пазнавальны твар. І ўсе ведалі б, што вось на гэтага чалавека паставілі дэмакраты. Акрамя таго, шчыра скажам, што разгром апазіцыі, які асабліва моцны быў пасля прэзідэнцкіх кампаніі і наймацнейшы — у 2010 годзе, прывёў да таго, што ў яе зараз ёсць сілы толькі на адну сумесную прыстойную кампанію. А калі пойдзем паасобку, то гэта будуць слабыя кампаніі. Таму і трэба аб’яднацца. Для нас вельмі важна не проста раскрутка прыгожага кандыдата ад Руха «За свабоду».

Ёсць у нас кандыдаты. І я бы мог быць ім, ці Алесь Лагвінец, — выдатным кандыдатам. Таму для нас вельмі важна было не ўзмацненне Руху ў гэтай кампаніі, а галоўная мэта — мы хочам, каб перамены ў Беларусі былі, і большасць грамадства гэтага хоча таксама. Я баюся заўсёды аднаго — калі мы так вось не ўмеем аб’яднацца, то ў грамадстве ў час выбараў і асабліва ў дні пасля выбараў пачынаецца вялікае расчараванне, апатыя, дэпрэсія. А ці гэтага мы хочам дасягнуць? Мы штосці там пакажам, раскажам пра перамены, пра праграмы, а людзі будуць незадаволеныя, людзі не гэтага чакалі. І так у нас хапае песімізму ў Беларусі. Таму я лічу, што кансалідацыя і вылучэнне адзінага — гэта проста ўмова абавязковая. Будуць дэмакратычныя выбары, то абсалютна не патрэбен адзіны кандыдат. Калі дэмакратычныя выбары, то і левы можа быць, і правы. А ў другім туры хай вырашаецца лёс, — хто стане прэзідэнтам. Таму мы сапраўды засмучаны вельмі гэтым, але не заламываем рукі і не лічым, што скончылася жыццё ў Беларусі. І будзем займацца тым, што для нас асноўнае. Раз мы грамадскі рух, то мы зоймемся грамадскімі справамі. Яны таксама вельмі патрэбныя. Не толькі на выбарах можна змяняць сітуацыю і пераконваць поставецкіх людзей у Беларусі, што мы з еўрапейскай сям’і, што мы павінны рухацца ў той бок, захоўваючы адносіны з Расіяй, што мы павінны быць беларусамі, мець больш ідэнтычнасці, больш разумення гісторыі нашай. Працы вельмі многа. І не трэба думаць, што фокус выбараў у адзін цудоўны дзень, нават калі яны будуць сумленнымі, адразу вырашыць лёс Беларусі. Лёс Беларусі не ў руках апазіцыі, не ў руках Лукашэнкі, ён у руках народа і ў думках народа. І калі апазіцыя, калі грамадская думка будуць дэмакратычнай, беларускай, еўрапейскай, то і не будзе месца дыктатуры.

Я лічу, што трэба проста настроіцца на стратэгічную працу. Пройдуць дэмакратычныя выбары — усё роўна трэба з людзьмі працаваць, адразу яны ж не зменяцца. Вельмі доўгі час і дэнацыяналізацыя, і саветызацыя рабілі сваю справу. Таму працы многа, і трэба спакойна да гэтага ставіцца. І я лічу, што таксама трэба на ўладу пералажыць адказнасць у пэўным сэнсе, каб яна не казала, ну вось бачыце: няма каго выбраць — на выбарах, на якіх яна не лічыць галасы. Таму ўлада нясе адказнасць за тое, што ёсць, і апазіцыя нясе. Я вельмі шкадую, што мы не змаглі кансалідавацца ўжо другі раз. У 2001 годзе быў адзіны кандыдат, у 2006 — быў. А зараз, як і ў 2010, — не.

— Вы не толькі не будзеце ўдзельнічаць у выбарчай кампаніі, але не будзеце падтрымліваць і іншых дэмакратычных кандыдатаў, якія, магчыма, пойдуць?

— Мы не ўдзельнічаем у палітычнай кампаніі. Палітычная кампанія — гэта збор подпісаў і агітацыя за кандыдатаў — у гэтым мы не ўдзельнічаем. Свайго не выстаўляем, дэманструем гэтым: ну давайце і вы здымайцеся. Гэта ж адначасова і заклік — ну пастаўце на аднаго! Гэты быў бы патрэбны і мужны крок. Калі гэта не атрымаецца, што ж... А мы ў той жа кампаніі працягнем працу ў «Народным рэферэндуме» — мы лічым гэта вельмі важным, гэта шлях да мірных пераменаў. Будзем «Народнай праграмай» займацца, паказваць, як трэба мяняць Беларусь і што мы знаем як і маем людзей, якія ведаюць, як гэта рабіць. За вызваленне палітычных вязняў працягнем змагацца, як і іншыя дэмакраты. Такая грамадская праца, якая заўсёды была і падчас выбарчых кампаніі таксама. І гэта наша галоўная мэта. Таму мы не саскокваем з цягніка, а проста пераходзім на тыя рэйкі, дзе эфектыўнасць нашай працы будзе большай.

— На паседжанні рады пытанне аб адмове ад удзелу ў выбарчай кампаніі было спрэчным, не ўсе яго падтрымалі?

— Была вельмі жорсткая дыскусія. Некаторыя казалі, што гэта неправільна, таму што ў нас ёсць адказнасць. Прызначаны выбары і трэба ісці — слабыя мы ці не, аб’яднаныя ці не аб’яднаныя! Іншыя гаварылі, што не, наадварот — пайсці на выбары не фокус. А самае галоўнае — адказнасць. Ці можаш ты адказваць за кампанію, якая будзе ствараць аптымістычны настрой у грамадстве. Ці можаш ты абараніць людзей, якія за табой пойдуць? Калі я быў адзіным кандыдатам у 2006 годзе, пасля выбараў паўтары тысячы чалавек з маёй каманды зволнілі з працы. Да сённяшняга дня мне цяжка. І тады мне было цяжка глядзець у вочы людзям, таму што нібыта я вінават. Я іх паклікаў, а абарніць не магу. Са студэнтамі было лепш. Польскі ўрад дапамог праграмай Каліноўскага, і 500 студэнтаў, якія былі адлічаны, атрымалі магчымасць вучыцца. І да сённяшняга дня праграма дзейнічае. І вось кожны раз, калі ідзеш на такія выбары ў такой краіне, дзе рэпрэсіі, дзе людзі па палітычных прычынах сядзяць у турме, дзе няма рэальнага падліку галасоў на выбарах, то трэба ўсё вельмі сурёзна ўзважыць. Акрамя таго, паход на выбары многімі кандыдатамі можа дапамагчы Расеі, якая абсалютна рэальна можа спланаваць пэўныя правакацыі падчас выбараў.

Правакацыі і свае кандыдаты Расеі патрэбныя дзеля двух рэчаў. Першая рэч — гэта аслабіць Лукашэнку, каб ён хутчэй рухаўся ў інтэграцыю і Еўразійскі звяз. А другая — каб падзяліць апазіцыю, якая за Беларусь, за Еўропу. І гэтая мэта заўсёды ёсць у Расеі. Яна так дзейнічае на кожных выбарах. І калі мы ідзе ўрастапырку, то Маскве значна лягчэй спрыяць такім тэндэнцыям, якія небяспечныя для нашай незалежнасці. Таму я і кажу, што гэта не так проста — прызначылі выбары, а мы прыгожага хлопца ці дзяўчыну, якія ўмеюць прыгожа гаварыць, выставім і ўжо ўсё. Не, трэба наступствы ўважліва ўзважваць. І мы лічым, што наш крок як раз не слабасць, а адказнасць.

— Але ж калі не ўдзельнічаць у палітычнай барацьбе, то партыі і грамадскія арганізацыі безумоўна слабеюць. Магчыма, нават і сыход нейкай часткі людзей будзе з Руху, якія нязгодны з такой пазіцыяй.

— Я заўсёды быў супраць байкота і сёння супраць байкота. Тое што мы зрабілі — гэта не байкот, гэта ігнараванне. Ігнараванне, таму што мы не бачым перспектыў у паходзе многімі кандыдатамі. Гэта нашае права. Але ж мы не кажам, што мы не будзем працаваць. Мы будзем працаваць, толькі не ў палітычным рэчышчы, а ў іншым. Мы не палітычная партыя, якая створана дзеля таго, каб перамагаць на выбарах. Мы грамадская арганізацыя. У нас няма такога прамога абавязку. Але нават і партыі ў нашай краіне часта займаюцца, і слушна робяць, шырокімі грамадскімі акцыямі. Гэта абавязкова трэба рабіць, бо калі выбараў няма, і толькі чакаць, калі яны стануць сумленнымі, так можаш і адысці ў іншае жыццё, не дачакаўшыся. Таму ў выбарах трэба ўдзельнічаць. Але трэба і адказна падысці да іх, то бок не проста вось — аб’явілі і мы мусім. А калі ў нас няма адзінага кандыдата, можа лепш і не пайсці. Но гэта мы вырашылі самі. Іншыя маюць права на сваю думку і на сваю пазіцыю. І я не збіраюся кагосьці прыніжаць, ці казаць, што мы лепшыя. Мы вырашылі так. І лічым, што гэта слушна.

— А ідэя з адзіным кандыдатам ад апазіцыі, палітвязнем, былым кандыдатам у прэзідэнты Мікалаем Статкевічам — як Вы зараз да гэтай прапановы ставіцеся?

— Я вельмі паважаю Міколу. Мужны, сумленны чалавек, добра яго знаю, вельмі хачу, каб ён вярнуўся на свабоду. І ён самы вядомы палітвязень сёння. Але я лічу, што вылучэнне Статкевіча адзіным кандыдатам гэта крок не самы лепшы. Па-першае, ён можа затрымаць Міколу яшчэ даўжэй у турме, бо тады вызваленне яго, якое залежыць ад Лукашэнкі, можа быць успрынята ім як знішчэнне свайго іміджу моцнага кіраўніка. А па-другое, у грамадстве ўсё ж такі чакаюць альтэрнатыву — ці мы ведаем, як рабіць рэформы, ці мы маем людзей, якія змогуць іх зрабіць і так далей. А выкарыстоўваць Міколу для мэты прэзідэнцкіх выбараў, я лічу, гэта як бы прыгожы сыход з выбараў, маральны сыход з выбараў, але гэта не дадасць грамадству аптымізму. Наадварот, скажуць, вось сумленныя людзі, раз змагаюцца за свайго сябра, але што яшчэ яны прапаноўваюць, ці можна ім даверыць уладу? Вось на гэта пытанне станоўчага адказу, хутчэй за ўсё, не будзе. Таму трэба пераконваць, што мы ўмеем, можам і зробім тыя рэформы, якія неабходны для Беларусі. І ўсе пра гэта ведаюць, што іх вельмі важна ў бліжэйшы час зрабіць.

— У Вас гэта канчатковае рашэнне — не ўдзельнічаць? Ці можа быць, праз некалькі месцаў, калі сітуацыя зменіцца, вы зноўку збярэце Раду Руху «За свабоду» і адменіце папярэдняе рашэнне? Таму што зараз цікавая сітуацыя — рэйтынгі Лукашэнкі падаюць, як паказваюць апошнія даследаванні сацыёлагаў, а апазіцыі — узрастаюць. Народ, які пачаў адчуваць на сабе наступствы крызісу, пачынае шукаць альтэрнатыву дзеючай уладзе. І гэта дае апазіцыі шансы.

— Безумоўна, гэта праўда. Але мы не зышлі з палітыкі. Мы будзем удзельнічаць у палітычнай працы. Я не саскачыў з палітыкі таксама. Мы проста выбралі тую працу, якую можам зрабіць і якая будзе больш карыснай, чым наш удзел у выбарах. Калі заўтра будзе Кангрэс дэмакратычных сілаў, — раптам такі цуд здарыцца, і будзе абірацца адзіны, напэўна, мы зменім сваё рашэнне, бо ў ім напісана, што мы ўстрымліваемся ад удзелу ў выбарчай кампаніі, паколькі няма адзінага кандыдата. Калі гэты працэс раптам бы пачаўся — мы гатовы дапамагаць. І па-другое, — ніколі не гавары ніколі. Але на гэты момант мы не бачым перспектывы ў сваім удзеле ў выбарах. І так кандыдатаў зашмат.

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Последние новости