Новости Новости Беларуси

Концерт на День Воли отменен

Концерт на День Воли отменен

1215 просмотров Минск
Сбор на шествие по-прежнему в 15.00 около кинотеатра «Октябрь».

Арганізатары святкавання «Дня Волі» заявілі аб адмене запланаванага на мітынгу канцэрту, паведамляе Tuzin.fm.

На мітынгу на плошчы Бангалор а 17-й гадзіне мусілі выступіць Amaroka, «Мутнаевока» і ZnaROCK.

Як сцвярджае адзін з арганізатараў акцыі, актыіст Руху "За Свабоду" Мікіта Семяненка, «усе музыкі непасрэдна сёньня адмовіліся ад ўдзелу». «Камусьці боязна, хтосьці не паспявае з працы», — кажа ён.

Гурт «Мутнаевока» тлумачыць, што быў гатовы выступіць у раней прызначаны яму час — у 19:30. «Але яго перанеслі на дзве гадзіны раней, і ў гэты час гурт выступіць не можа. Перажываем з-за гэтага, але так ёсць», — сказаў лідар гурту Яўген Змушка.

Гурт Amaroka заявіў пра немагчымасць выканання арганізатарамі мінімальнага тэхнічнага райдэру. «Таксама мы не падтрымліваем ніводную з сучасных палітычных партый і выступаем супраць палітызацыі знакавага свята для ўсёй Беларусі», — заявіў лідар гурту Зміцер Афанасенка.

Лідар ZnaROCK Яўген Сокалаў распавёў «Нашай Ніве», што адмовіцца ад удзелу ў канцэрце яго гурт вырашыў раней — калі стала вядома пра прызначэнне пачатку акцыі на 15:00. «Ніякіх таемных змоваў там няма. Яшчэ раз прыносім прабачэнні. Я там (на акцыі — НН) буду проста як удзельнік», — распавёў ён.

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Последние новости