Новости Аналитика

Рублями по долларам

Рублями по долларам

1431 просмотр
Нацбанк Беларуси объявил ряд мер по дедолларизации экономики.

Ну, ці дэеўраізацыі, калі вы аддавалі перавагу агульнаеўрапейскім грашам. Замежнай валютай — ані доларамі, ані еўра, ані якой іншай — ад 1 сакавіка ў нашай краіне забараняецца браць плату за страхоўкі, аўтамабільнае паліва на запраўках, турыстычныя пуцёўкі, а таксама пры гандлі і аказанні паслугаў на дарогах з нумарацыяй М, М/Е і памежных пунктах пропуску.

З аднаго боку, гэта нармальна, калі на тэрыторыі той альбо іншай краіны можна разлічвацца толькі нацыянальнай валютай. У нашым выпадку — у Беларусі беларускімі рублямі альбо калі-небудзь талерамі.

Аднак жа такія захады пасля значнай дэвальвацыі выглядаюць сумнеўнымі. Прычым яшчэ не факт, што курс беларускага рубля датычна долара сягнуў дна.

Рэгулярнае абрынанне нацыянальнай валюты і неўтаймаваная інфляцыя падарвалі давер да яе з боку і бізнэсу, і насельніцтва. У такой сітуацыі, наадварот, эканоміка становіцца больш залежнай ад вольна канвертаваных валют.

Беларусы ўважліва сочаць за курсамі рубель-долар і рубель-еўра, балюча перажываюць дэвальвацыю і прадчувае рост коштаў. Натуральна, народ захоўвае зберажэнні ў банкнотах з партрэтамі амерыканскіх прэзідэнтаў, а не з выявамі вядомых беларускіх архітэктурных збудаванняў.

Гэта не ў Расіі, дзе дэвальвацыя вымяраецца не ў курсе рубля, а ў кошце другой нацыянальнай валюты — гарэлкі. Калі гарэлка патаннела, то, можа, і дэвальвацыі ніякай не было... Дарэчы, і аўтамабіляў наш народ апошнія месяцы выгадна накупляў у Расіі з ашчаджэнняў менавіта ў доларах.

Па спажывецкай псіхалогіі і звычцы ўдарыла і забарона гандлярам пазначаць кошты у крамах ва ў.а. — яшчэ адзін з захадаў па абмежаванні абарачэння замежнай валюты ў Беларусі. Наступнымі непапулярнымі крокамі ўладаў могуць стаць фіксацыя пашпартных дадзеных не толькі пры куплі, але і падчас продажу валюты насельніцтвам, а таксама, як у СССР, абмежаванне сумаў наяўнай валюты, якія могуць захоўвацца дома.

Можна прагназаваць, што дэдаларызацыя па-за неабходным комплексам эканамічных рэформаў і ва ўмовах падзення нацыянальнай валюты створыць новыя праблемы як для бізнэсу, так і для спажыўцоў...

Юрась ГУБАРЭВІЧ, «Беларускі партызан»

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Последние новости