Новости Беларусь и Мир

Губаревич хочет, чтобы его забрали в армию

Губаревич хочет, чтобы его забрали в армию

1985 просмотров Минск
Первый заместитель Движения «За Свободу» в течение одного из февральских дней попробует себя на военной службе. Юрий Губаревич подал заявку на участие в проекте Военной академии, информагентства Министерства обороны «Воин» и портала Tut.by «Хочу в армию».

Для ўдзелу ў праекце будзе адабрана дзесяць добраахвотнікаў, якія цягам аднаго дня ў Ваеннай акадэміі пройдуць праз армейскія фізічныя і разумовыя выпрабаванні, анансуюць арганізатары праекта.

Яго відэаверсія будзе прэзентавана 23 лютага, калі ў Беларусі адзначаецца Дзень абаронцы Айчыны. Юрась Губарэвіч кажа, што гэтую дату адзначае, але не як савецкае мілітары-свята, а як уласны дзень народзінаў.

Узяць удзел у праекце могуць тыя, хто не служыў у войску. Прычым у заяўцы трэба патлумачыць – чаму.
Адзін з кіраўнікоў Руху распавёў такія акалічнасці:

“У войску не служыў, бо меў адтэрміноўку ў сувязі з атрыманнем вышэйшай адукацыі. Скончыў палітэхнічную акадэмію ў Мінску, затым Акадэмію дзяржаўнага кіравання пры прэзідэнце Украіны ў Львове. Пасля гэтага быў абраны дэпутатам Белаазёрскага гарадскога Савета”.

Датычна матывацыі да ўдзелу ў праекце Юрась Губарэвіч патлумачыў, што хоча “на ўласныя вочы, знутры, убачыць, што з сябе ўяўляе падрыхтоўка цяперашняга беларускага войска, ці гатовыя салдаты і камандзіры да абароны Беларусі ў выпадку любых формаў ваеннай агрэсіі”. “У тым ліку з боку краінаў, якія прынята лічыць сяброўскімі”, – дадае Губарэвіч.

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Последние новости