Новости Новости Движения

Движение «За Свободу» провело акцию солидарности с издательством «Логвинов»

Движение «За Свободу» провело акцию солидарности с издательством «Логвинов»

2734 просмотра Минск
Более четырех миллионов рублей передало Движение «За Свободу» во время акции в поддержку издательства «Логвинов», приобретя книги и определенную сумму пожертвовав.

«Улада вельмі баіцца свабоднага слова, свабоднага мыслення і ўвогуле незалежных ініцыятываў, хоча ўсё кантраляваць. Але якраз вольнае слова кантраляваць немагчыма», - пракаментаваў акцыю салідарнасці старшыня Руху «За Свабоду» Аляксандр Мілінкевіч.

Па ягоных словах, на такіх прыкладах «беларусам трэба вучыцца падтрымліваць адзін аднаго».

«Салідарнасць – адзінае, што мы можам супрацьпаставіць рэпрэсіўным дзеянням уладаў. І ў беларусаў ужо ёсць досвед паспяховых акцый салідарнасці па выплаце вялікіх штрафаў і дапамозе палітзняволеным. Падтрымка выдавецтва "Логвінаў" можа стаць яшчэ адным прыкладам», – сказаў першы намеснік старшыні Руху Юрась Губарэвіч.

Па ягоных словах, «дапамагаючы выжыць кнігарні праз набыццё і распаўсюд беларускай літаратуры, мы інвестуем ва ўласную будучыню».

У акцыі прынялі ўдзел старшыня Руху "За Свабоду" Аляксандр Мілінкевіч, намеснікі старшыні Юрась Губарэвіч і Алесь Лагвінец, а таксама прадпрымальнік, сябра Руху Мікалай Рамашын.

Дзіцячыя кніжкі, набытыя ў межах акцыі, былі перададзеныя кіраўніцтвам арганізацыі ў два дзіцячыя садкі Мінска.

#SaveLohvinau

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Последние новости