Новости Новости Беларуси

В честь Костюшко

В честь Костюшко

1510 просмотров
Активисты Движения «За Свободу» вместе с представителями других политических партий и организаций отметили 269-ю годовщину со дня рождения Тадеуша Костюшко.

Урачыстасць адбылася 4 лютага ў фальварку Мерачоўшчына (Івацэвіцкі раён), дзе цяпер знаходзіцца музей-сядзіба ў гонар кіраўніка вызвольнага паўстання 1794 году за незалежнасць Бацькаўшчыны.

Напачатку ўдзельнікі святочнай імпрэзы ўсклалі кветкі ля валуна з надпісам «Тут ва ўрочышчы Мерачоўшчына нарадзіўся вялікі сын беларускай зямлі, які ў далейшым стаў нацыянальным героем Польшчы, ЗША, ганаровым грамадзянінам Францыі».

Затым госці святочнага мерапрыемства праслухалі музычны канцэрт з удзелам беларускіх і польскіх выканаўцаў. Дырэктар музея Ірына Анціпенка арганізавала цікавую пазнавальную экскурсію па залах музея-сядзібы, дзе шматлікія наведвальнікі мелі магчымасць пазнаёміцца з жыццём і побытам беларускай шляхты другой паловы 18 — першай паловы 19 стагоддзяў.

Як распавёў сябра рады Руху «За Свабоду» Віктар Сырыца, ва ўрачыстасці, прысвечанай Касцюшку, прынялі ўдзел прадстаўнікі Івацэвіцкага райвыканкама, Брэсцкага аблвыканкама, амбасадаў ЗША, Польшчы, Расіі і Швейцарыі.

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Последние новости