Новости Новости Движения

ОМОН задержал активиста прямо в троллейбусе

ОМОН задержал активиста прямо в троллейбусе

2406 просмотров Брест
На задержанного в Бресте 16 января общественного активиста Андрея Шарендо в милиции составили два протокола.

«Мяне затрымалі два супрацоўнікі АМАПа на вуліцы Суворава каля 10.30 у тралейбусе, у якім я ехаў. Яны заявілі, што падобны да чалавека, які ўчыніў правапарушэнне. Затым мяне даставілі ў Маскоўскі РАУС Брэста», — паведаміў Шарэнда.

Паводле яго слоў, у міліцыі спачатку на яго склалі пратакол па арт. 17.1 КоАП (дробнае хуліганства), затым па арт. 21.14 (парушэнне правілаў добраўпарадкавання і ўтрымання населеных пунктаў) за тое, што ён нібыта расклейваў улёткі з партрэтамі зніклых у Беларусі палітыкаў і вядомых людзей.

Каля пяці вечара Шарэнду даставілі ў суд Маскоўскага раёна Брэста, дзе павінны былі разглядаць яго справу за дробнае хуліганства. Пасля таго як суддзя адправіла матэрыялы на дапрацоўку ў Маскоўскі РАУС, актывіста адпусцілі.

«Я лічу гэта самавольным затрыманнем. Такім чынам сілавыя структуры хочуць збіць хвалю расклейвання 16 чысла кожнага месяца на вуліцах горада партрэтаў зніклых палітыкаў і вядомых людзей», — заявіў БелаПАНу праваабаронца, сябра Руху «За Свабоду» Раман Кісляк.

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Последние новости