Новости Новости Движения

«Не надо бояться быть отчисленным»

«Не надо бояться быть отчисленным»

1806 просмотров
Студент Института журналистики БГУ, член Движения «За Свободу» Никита Семененко, отчисленный из университета по политическим мотивам, рассказал о своей теперешней жизни в польском городе Торунь. Почему не стоит быть бояться отчисленным и продолжать отстаивать собственное мнение — читайте ниже.

«Калі мяне адлічылі, вядома ж, надыйшла моцная крыўда, расчараванне ў беларускай сістэме адукацыі, — распавядае Мікіта. — Але ж ніякай боязі за сваю будучыню, дакладна, не было. Вельмі падтрымалі мяне у той сытуацыі мае аднагрупнікі, пэўныя выкладчыкі. Аднакурснікі дапамагалі збіраць подпісы супраць майго адлічэння. Стараста не магла паверыць у тое, што адбываецца, спрабавала размаўляць з кіраўніцтвам інстытута, дэканату. Але ж, калі рэктар паведаміў, што ўсе паперы падпісаныя ўчорашняй датай, ужо нічога не заставалася, як шукаць іншыя варыянты працягу адукацыі».

Напачатку хлопец думаў аднавіцца праз паўгады. Але, прааналізаваўшы сытуацыю, узгадаўшы, што праз год у Беларусі прэзыдэнцкія выбары, Мікіта зразумеў — нічым добрым гэта не скончыцца.

Тым больш, што, адразу пасля адлічэння, Мікіце прапанавалі адразу дзве стыпендыяльныя праграмы для палітычных актывістаў з Беларусі. Адна ў віленскім ЕГУ, іншая — праграма імя Кастуся Каліноўскага ў Польшчы. Хлопец вырашыў працягнуць сваю адукацыю ў Польшчы.

«З гэтага году на праграме больш не пытаюцца, у якім ВНУ і горадзе ты хочаш атрымліваць адукацыю, а толькі прыблізную спэцыяльнасць, — распавядае Мікіта. — Студэнтаў размяркоўвалі ў розныя унівэрсыты па ўсіх кутках Польшчы. Па выніку апынуўся ў казачным горадзе Торунь, тут знаходзіцца пяты па рэйтынгу польскі ўнівэрсытэт імя Мікалая Капэрніка. Я для сябе абраў PR & Branding (у Беларусі хлопец вучыўся на спецыяльнасці „міжнародная журналістыка“)».

Юнак зазначае: жыццё ў Польшчы значна адрозніваецца ад беларускага, і не ў станоўчы для Айчыны бок. Ежа, тэхніка і бытавыя рэчы, часам, у тры, а то і ў чатыры разы танней, чым ў Беларусі. Таксама, студэнт у Польшчы — гэта нейкі статус, існуе мільёны зніжак для студэнтаў, пачынаючы ад гарадскога транспарту, міжгародніх цягнікоў, скончваючы коштамі ў меню і мерапрыемствамі, выключна для студэнтаў.

Таксама моцна адрозніваецца і сістэма вышэйшай адукацыі. Польшча — чалец Балонскай сістэмы, таму там дзейнічае сістэма бакалаўрыяту. Тры гады студэнт атрымоўвае ступень бакалаўра плюс два гады магістратуры. На пачатку году там не выдаюць падручнікі з абавязковай літаратураю, а выкладчыкі падчас заняткаў чакаюць ад навучэнцаў толькі ўласны аналіз. Можна бясплатна запісацца на іншыя спэцыяльнасці твайго ўнівэрсытэта, наведваць лекцыі, сэмінары, і па сканчэнню ВНУ атрымаць дыплом з некалькімі прафесіямі.

Мікіта не закінуў грамадскую дзейнасць. Ён па-ранейшаму бярэ ўдзел розных мерапрыемствах і канферэнцыях на палітычныя тэмы. Таксама, разам з калегамі абмяркоўвае станаўленне палітычнай сітуацыі ў Беларусі і магчымасць падтрымкі з-за мяжы беларускіх партнёраў.

На жаль, вядома, пакуль я ў Польшчы, мая дзейнасьць на карысьць беларускай грамадзянскай супольнасьці непаўнавартасная, — зазначае Мікіта. — Для мяне Беларусь — гэта больш, чым проста краіна. Я ўпэўнены, што буду браць непасрэдны ўдзел у развіцці нашай краіны і станаўленні яе як незалежнай дзяржавы. Таму маё вяртанне нават не абмяркоўваецца. Вельмі сумна было ад’яжджаць у іншую краіну, але ж вярнуся я ўжо чалавекам, што бачыў свет і можа нешта прапанаваць.

У хлопца захаваліся добрыя стасункі са сваімі былымі беларускімі аднагрупнікамі, ён нават сустракаецца з некаторымі з іх і часта камунікуе.

Напрыканцы Мікіта раіць не баяцца нічога ў жыцці. І ў тым ліку — быць адлічаным.

Галоўнае — гэта самаўдасканаленне. Раю шмат чытаць, слухаць, назіраць і не забываць выказваць свой пункт гледжання на тое, што адбываецца, нават, калі ты ў меншасці. Тады ўсе атрымаецца. //Студрада

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Последние новости