Новости Новости Беларуси

Безъядерный статус — единственно возможный для Беларуси, считают участники слушаний в Барановичах

Безъядерный статус — единственно возможный для Беларуси, считают участники слушаний в Барановичах

1817 просмотров Барановичи
В Барановичах 2 декабря прошли общественные слушания по вопросу «Народного референдума» о нейтральном статусе Беларуси и возможности существования на территории страны иностранных военных объектов. Этот вопрос в сегодняшней политической ситуации стала одним из главных, считают участники дискуссии.

Нагадаем, што чацвёртае пытанне «Народнага рэферэндуму» гучыць так: «Ці згодныя вы, што дзеля забеспячэння нейтральнага статусу Беларусі ў краіне павінна быць забаронена размяшчэнне замежных ваенных аб’ектаў, ядзернай зброі, а беларускія вайскоўцы не мусяць несці службу за мяжой?»

«Прадстаўнікі грамадскасці горада гаварылі прадэклараваны бяз’ядзерны статус Беларусі і рэальныя магчымасці вяртання ядзернай зброі, аб законнасці ўдзелу краіны ў Арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бяспецы і пазаблокавы статус нашай краіны, пра магчымасць хрысціянізацыі беларускай арміі і стварэння спецыяльных зонаў палётаў для авіяцыі», — распавёў сайту Pyx.by сябра Рады Руху «За Свабоду» Віктар Сырыца.

Па ягоных словах, у якасці запрошанага эксперта выступіў былы старэйшы афіцэр палітычнага ўпраўлення Беларускай ваеннага вайсковай акругі Сяргей Вазняк, які адзначыў, што закон аб Узброеных сілах дазваляе цяперашняму кіраўніцтву Беларусі выкарыстоўваць нашых ваеннаслужачых у міратворчых аперацыях і баявых дзеяннях за мяжой.

Удзельнікі грамадскіх слуханняў выказалі занепакоенасць ростам колькасці ваенных аб’ектаў і выказалі меркаванне аб неабходнасці вывучэння стану здароўя насельніцтва гарадоў — напрыклад, Ганцавічаў і Вілейкі, дзе знаходзяцца радыёлакацыйная станцыя і вузел сувязі ВМФ РФ.

Віктар Сырыца заклікаў прадстаўнікоў грамадскасці прыняць больш актыўны ўдзел у зборы падпісаў за правядзенне «Народнага рэферэндуму».

Пасля грунтоўнага дыскурсу Вазняка пра гісторыю ўтварэння ваенных базаў на тэрыторыі Беларусі, чаму нам патрэбны бяз’ядзерны статус і наколькі магчыма практычна рэалізаваць нейтральны статус нашай краіны адбылася гарачая дыскусія ўдзельнікаў мерапрыемства. Прагучалі дыяметральна супрацьлеглыя меркаванні, якім мусіць быць ваенны статус Рэспублікі Беларусь, якім павінна быць войска незалежнай Беларусі.

Прысутныя ўзгадалі гістарычны досвед атрада генерала Булак-Булаховіча, які, па іх меркаванні, можа лічыцца узорам беларускага войска. Менавіта падзеі ва Украіне вымагаюць шукаць адказы на балючыя пытанні, якой мусіць быць ваенная дактрына Беларусі цяпер, адзначылі ўдзельнікі дыскусіі.

Таксама былі сфармуляваны канкрэтныя прапановы да ініцыятараў «Народнага рэферэндуму».

«Варта ацаніць экалагічную небяспеку існавання сістэмаў РЛС на нашай тэрыторыі, вельмі важна надаць больш увагі патрыятычнаму выхаванню прызыўнікоў праз стварэнне музея вайсковага гонару на прыкладах герояў Полацкага княства, ВКЛ, Рэчы Паспалітай і БНР, важна абгрунтаваць бяз’ядзерны статус Беларусі як адзіна магчымы», — агучыў прапановы жыхароў Баранавічаў сайту Pyx.by Віктар Сырыца.

«Мы чуем штодзень рокат расейскіх самалётаў над нашымі дамамі, яны часам падаюць на нас, і гэта не дае нам адчування бяспекі, наадварот, выклікае непакой. Мы патрабуем спыніць паўзучую расейскую акупацыю Беларусі», — заключыў ён.

#рэферэндум

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Последние новости