Новости Новости Движения

«Як вырвацца з палону бальшавіцкага мыслення?»

«Як вырвацца з палону бальшавіцкага мыслення?»

1572 просмотра Вильнюс
У трэці і чацверты дзень слухачы школы Руху «За Свабоду» болей даведаліся пра журналістыку, рэформы сістэмы дзяжаўнага кіравання, Policy paper, а таксама пра беларусаў Літвы.

Аляксандр Класкоўскі: «Мова медыяў (выражбы ці згоды?) у сучаснай Беларусі

«Як вырвацца з палону бальшавіцкага мыслення?» — запытаўся ва ўдзельнікаў Школы руху журналіст Аляксандр Класкоўскі. Ён звярнуў увагу на брак культуры дыскусіі ў Беларусі. На думку выступоўцы, мы знаходзімя ў замкнутым коле нянавісці, і таму важна бачыць наш сюжэт у гэтай пераплеценасці і спрабаваць яе пакінуць.

Беларускую медыйную прастору ён лічыць анахранічнай і дэфармаванай. Класкоўскі звярнуў увагу на тое, што аптымізм датычны магчымасцяў інтэрнэту пачатку 2000-х гг. сёння ўпаў таму што ўсе ўбачылі магчымасць кантралявання гэтай сферы дзяржавай.

Ён звярнуў увагу на агрэсіўнасць некаторых СМІ. «Для ўладаў медыі — гэта ідэалагічная абслуга, але шэрагу апанентаў улады таксама карціць мець палітычны рупар», — адзначыў Класкоўскі.

Усё вышэйсказанае прывяло беларускае грамадства, лічыць выкладчык, да расколу нацыі. «Па асноўных паказчыках мы цалкам расколаты народ», — сказаў ён.

«У Беларусі этыка паводзін у сацыяльных сетках прымушае жадаць лепшага, — дадаў журналіст, — гэта датычыцца таксама палітыкаў». Класкоўскі прапанаваў спачатку думаць, а пасля посціць.

Падчас занятку ён правёў кароткі трэнінг падрыхтоўкі пастоў для сацсетак і кампіляцыі інфармацыйных артыкулаў, правілаў напісання аналітычных тэкстаў. «Заахвочваю ўсіх як мага больш проста пісання, усё-такі з гадамі я заўважаю, што гэта лепш», — падсумаваў Класкоўскі.

Таццяна Чуліцкая: «Выклікі і шляхі пабудовы справядлівага грамадства і эфектыўнага дзяржкіравання ў Беларусі»

Палітолаг Таццяна Чуліцкая акрэсліла два кірункі рэфармавання сістэмы адміністравання. Яна звярнула ўвагу на тое, што неабходна наладзіць працэс фарміравання дзяржаўнай палітыкі ў Беларусі, прадставіла канцэпцыю рэфармавання адміністрацыі New Public Management (НПМ).

«У рамах НПМ перш за ўсё рэфармуюцца сістэмы органаў дзяржкіравання, дзяржпланавання, падбору кадраў і заканадаўчая база», — патлумачыла выкладчык.

Галоўнай высновай Чулліцкай стала неахвота дзяржаўнай улады Беларусі рэформаў. Абапіраючыся на гэтую тэзу яна прапанавала ўсім удзельнікам школы падзяліцца на групы і выпрацаваць сваё бачанне рэформаў дзяржкіравання адпаведных для сучаснай Беларусі.

Каб палепшыць якасць падрыхтоўкі чыноўнікаў удзельнікі школы прапанавалі павялічыць колькасць міжнародных стажыровак, стварыць цэнтр маніторынгу, прыцягваць маладыя кадры і павялічыць заробкі. Другая група, дзеля ўзняцця даверу да сістэмы дзяржкіравання, прапанавала больш празрыстую эканамічную дзейнасць, зрабіць чыноўнікаў больш блізкімі да людзей («перасадзіць усіх на ровары»), увесці іспыты на кампетэнтнасць, наладзіць зваротную сувязь і інш.

«Раю звяртаць на сучасных дзяржаўных чыноўнікаў большую ўвагу і таксама набірацца ад іх досведу, бо яны маюць шмат інфармацыі і вопыту», — скончыла Таццяна Чулліцкая.

Рыгор Астапеня: «Аналітычная супольнасць і прапановы па выпрацоўцы палітыкі»

Беларуская аналітычная супольнасць сёння актыўна развіваецца, лічыць палітолаг Рыгор Астапеня. На думку палітолага аналітычная супольнасць адыгрывае вялікую ролю для беларускага грамадства, хоць яна не такая заўважная.

Ён распавёў удзельнікам пра Policy paper, яго сэнс і мэту. «Калі вы хочаце нешта змяніць, то вы мусіце сказаць хто і што мусіць канкрэтна змяніць», — сказаў выступоўца. Ён распавёў пра тое, як пішуцца policy paper, яго структуру і паасобныя часткі.

Напрыканцы занятку ўдзельнікі школы напісалі чатыры палітычныя прапановы: рэформу вышэйшай адукацыі, адмену смяротнага пакарання, адкрыццё новых нішаў эканомікі і рэфармаванне СМІ.

Хведар Нюнька: «Беларуская справа на Віленшчыне»

«На жаль беларуская нацыянальная свядомасць у Беларусі — сёння на нулі», — з горыччу зазначыў кіраўнік Таварыства беларускай культуры ў Вільні Хведар Нюнька. Звяртаючыся ды пытання мовы, дыкладчык звярнуў увагу на гістарычны прыклад, калі літоўцы, атрымаўшы Віленшчыну, пачалі будаванне краіны з літоўскай мовы, хоць іх тутэйшая прысутнасць не перавышала 1,5-2% насельніцтва.
«Таму Вільня, не маючы літоўскай мовы, пачала гаварыць па-літоўску», — сказаў спадар Хведар.
Выступоўца распавёў пра няўдалыя спробы атрымання беларускай візы і пра тое, што ў цэлым яму ўжо і не хочацца прыязджаць у Беларусь. «Праз тое, што там адбываецца, мне проста балюча, і я не магу на ўсё гэта глядзець», — дадаў ён.

Кажучы пра школьніцтва, спадар Хведар звярнуў увагу, што старт у беларусаў і літоўцаў быў аднолькавы. Аднак усё сёння змаргіналізавана. «Гэта ненармальна, калі некаторыя беларускія школы ў Польшчы не маюць ніякага кантакту з Беларуссю, — сказаў ён, — яны проста кінутыя сваёй краінай». Ён прывёў розныя прыклады іншых краін, дзе урад актыўна падтрымоўвае сваю эміграцыю.

Выступоўца падкрэсліў, што беларусам небходна працаваць над свядомасцю. «Калі трэба сабраць дзесьці людзей, то гэта заўсёды праблема», — сказаў ён.

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Последние новости