Новости Новости Движения

Почему в повестке дня «Народного референдума» нет вопроса о возвращении бело-красно-белого флага?

Почему в повестке дня «Народного референдума» нет вопроса о возвращении бело-красно-белого флага?

1983 просмотра
Председатель и первый заместитель председателя Движения «За Свободу» Александр Милинкевич и Юрий Губаревич выступили перед участниками Школы «Белорусская идея и пути национальной консолидации в Беларуси», которую ежегодно проводит организация. В этом году она проходит в течение недели на Виленщине.

“Сёння еўрапейскія палітыкі без сумневаў называюць Беларусь еўрапейскай краінай. Але чаму мы так далёка ад Еўропы?” – паразважаў у сваім выступе Аляксандр Мілінкевіч.

“Наша праблема - вынішчэнне беларускай эліты. Беларус згубіў арыентацыю”, - працягнуў палітык, згадаўшы злачынствы за савецкім часам, дэнацыяналізацыю і русіфікацыю. “Я так шмат кажу аб нацыянальнай свядомасці, бо, каб ісці ў Еўропу, нам патрэбна Адраджэнне”, - адзначыў Мілінкевіч.

Была ўзгадана таксама тэма Украіны: “Безумоўна для Расіі сёння галоўнае – аслабляць Украіну, для яе вельмі важна, каб украінцы не ішлі і НАТО. Ад развіцця падзеяў там будзе залежаць і наш лёс”.

Мілінкевіч выказаў скепсіс адносна ідэі будавання “беларускай Швейцарыі”. Ён спаслаўся на геапалітычнае становішча Беларусі - наша краіна мае дастаткова агрэсіўную суседку Расію.

Юрась Губарэвіч з аптымізмам прывёў вынікі сацыялагічных апытанняў, якія паказваюць высокую сімпатыю беларусаў да Еўрасаюзу: “Такая колькасць людзей, што хочуць руху ў бок Еўропы, ідзе на карысць не літоўскага “Акропалісу”, але еўрапейскіх каштоўнасцей”.

Кіраўніцтва Руху: Аляксандр Мілінкевіч, Юрась Губарэвіч і Алесь Лагвінец (дырэктар Школы)

Па словах першага намесніка старшыні Руху “За Свабоду”, “існуе вялізны патэнцыял еўрапейскай опцыі ў Беларусі, хоць, зразумела, ён не такі высокі, як ва Украіне”.

Кіраўнікі Руху “За Свабоду” пазнаёмілі маладых слухачоў Школы з дзейнасцю арганізацыі, распавёўшы пра розныя ініцыятывы і кампаніі. У прыватнасці, была прэзентавана кампанія “Народны рэферэндум”.

Ад удзельнікаў Школы прагучала пытанне пра тое, чаму ў парадку дня “Народнага рэферэндуму” няма пытання аб вяртанні бел-чырвона-белага сцяга.

“Пытанне нацыянальных сімвалаў - напэўна, не зусім справа палітыкаў. Ёсць шмат людзей і арганізацый, якія робяць гэта лепш, чымсьці мы”, - адказаў Юрась Губарэвіч, прывёўшы ў якасці прыкладу грамадскую кампанію “Будзьма беларусамі!” і гурт “Ляпіс Трубяцкой".

Даведка. Мэта Школы Руху “За Свабоду” – вывучыць і абмеркаваць асноўныя складнікі беларускай нацыянальнай ідэі, разгледзець патэнцыял і магчымасці для кансалідацыі беларусаў у святле новых пагрозаў і выклікаў для дзяржаўнасці і росквіту нашай краіны.

Сёлета сярод лектараў - пісьменнік і гісторык Уладзімір Арлоў, эканамісты Сяргей Чалыі Алесь Аляхновіч, медыяэксперт Аляксандр Класкоўскі, гісторыкі Алесь Смалянчук і Генадзь Сагановіч, палітолагі Таццяна Чуліцкая, Уладзімір Падгол, Рыгор Астапеня, галоўны рэдактар часопіса"Arche" Валер Булгакаў, старшыня Таварыства беларускай культуры ў Літве Хведар Нюнька ды іншыя вядомыя персоны.

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Последние новости