Новости Новости Беларуси

Образовательную политику надо формировать с широким общественным участием

Образовательную политику надо формировать с широким общественным участием

1935 просмотров Гродно
17 августа в Гродно состоялись первые общественные слушания, организованные компанией «Народный референдум».

У гэты сьпякотны летні дзень больш за 30 чалавек сабраліся ва ўтульнай залі ў цэнтры культурнай сталіцы Беларусі – 2014, каб абмеркаваць тэму “Як зрабіць адукацыю ў Беларусі якаснай і даступнай?”, паведамляе сайт Партыі БНФ.

З уступнымі словамі перад удзельнікамі слуханьняў выступілі старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч і старшыня Руху “За Свабоду” Аляксандр Мілінкевіч. Абодва яны падкрэсьлілі важнасьць кампаніі для актывізацыі грамадзянаў дзеля зьменаў да лепшага ў нашай краіне. Усе пагаджаюцца з тым, што зараз у нас “нешта ня так” – а што ж прапануецца, каб было лепей? Менавіта на гэтае пытаньне мусіць адказаць “Народны рэферэндум”. І што датычыцца сфэры адукацыі, то у Гародні прагучала максімальная колькасьць прапановаў на гэты конт.


Выступ запрошанага на слуханьні экспэрта, кіраўніка беларускага Балёнскага камітэту прафесара Уладзімера Дунаева, акрэсьліў усю “дарожную мапу” зьменаў беларускай сыстэмы адукацыі: ад пажаданасьці ўдзелу Беларусі ў сусьветнай сыстэме ацэнкі якасьці адукацыі (у якой мы дасюль адмаўляемся ўдзельнічаць) – да зьмены прынцыпаў дзяржаўнай адукацыйнай палітыкі (згодна з артыкулам 107 Кодэксу аб адукацыі яе аднаасобна фармуе і гарантуе яе выкананьне Прэзыдэнт Рэспублікі Беларусь). Спадар Дунаеў заўважыў, што гэтыя зьмены немагчымыя без далучэньня да фармаваньня адукацыйнай палітыкі найбольш зацікаўленых групаў грамадзтва – працадаўцаў, вучняў/студэнтаў, бацькоў навучэнцаў.

На ўдакладняючае пытаньне старшыні камітэту “Салідарнасьць” Іны Кулей, якім чынам можна сфармаваць “сацыяльную замову” на зьмены ў сыстэме адукацыі, спадар Дунаеў вылучыў 3 этапы неабходнай працы: 1) дапамагчы вышэйназваным зацікаўленым групам зартыкуляваць уласныя групавыя інтарэсы; 2) пасьля гэтага – дапамагчы кансалідацыі групаў на базе агульных інтарэсаў; 3) і толькі пасьля гэтага – спрабаваць іх мабілізаваць на абарону гэтых інтарэсаў. Здаецца, што такім чынам павінна дзейнічаць і ўся кампанія “Народнага рэферэндуму”.

Актыўны ўдзел у дыскусіі прынялі былыя і дзейсныя выкладчыкі навучальных установаў Сяргей Мальчык (Партыя БНФ), Аляксандр Пагуляеў (Рух “За Свабоду”), Тацьцяна Караткевіч (“Гавары праўду”).

Наступныя грамадзкія слуханьні кампаніі “Народны рэферэндум” адбудуцца ў Магілеве 23 жніўня.

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Последние новости