Новости Новости Беларуси

Давление на общественных активистов Лидчины

Давление на общественных активистов Лидчины

2007 просмотров Лида
На общественных активистов Лидского района идет давление со стороны районных государственных служб, сообщает координатор Движения «За Свободу» по Гродненской области Сергей Трофимчик.

Яшчэ 5 траўня судом Лідскага раёну пяцёра ўдзельнікаў ушанавання памяці беларускіх дзеячаў ў Дзень Волі Сяргей Трафімчык, Вітольд Ашурак, Мурат Мусаеў, Сяргей Сідарэнка і Юры Дзяшук былі прызнаныя вінаватымі і аштрафаваныя на 5 базавых велічынь кожны за нібыта правядзенне несанкцыянаванай акцыі. Аднак, большасць засуджаных так і не атрымалі ні пастановы суду, ні банкаўскага рахунку на які трэба плаціць штраф.

Толькі Сяргею Трафімчыку ажно 26-га чэрвеня прыйшлі банкаўскія рэквізіты разам з пастановай судовага выканаўцы. Цяпер штрафы з актывістаў імкнуцца спагнаць прымусова, хоць у гэтай сітуацыі вінаваты Лідскі раённы суд.

«На маю думку, ў гэтым выпадку відавочна альбо невыкананне супрацоўнікамі суда сваіх абавязкаў, і тады гэта звычайная халатнасць, альбо гэта зроблена наўмысна, каб мы не паспелі ў час заплаціць штрафы, і пад выглядам „судовых выканаўцаў“ пабываць у кватэрах актывістаў, правесці дагляд маёмасці, штосьці знайсці», — распавёў «Гарадзенскай Вясне» Сергей Трафімчык.

Можа, такое меркаванне і выглядае смешным, дадаў ён, «але ж мы не ведаем, дзе ў „іх“ мяжа маразму, і на што здольнае хворае ўяўленне якогасьці мясцовага начальнічка спецслужбаў».

«У любым выпадку, відавочнае невыкананне і парушэнне заканадаўства», — заключыў каардынатар Руху «За Свабоду» у Гродненскай вобласці.

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Последние новости