Новости Новости Движения

Еўракамісія павялічыць падтрымку грамадзянскай супольнасці Беларусі ў 4 разы

Еўракамісія павялічыць падтрымку грамадзянскай супольнасці Беларусі ў 4 разы

2272 просмотра Варшава
Гэта значыць, да 15,6 мільёна еўра, заявіў 2 лютага еўракамісар па пытаннях пашырэння і Еўрапейскай палітыкі добрасуседства Штэфан Фюле, выступаючы на міжнароднай канферэнцыі донараў «Салідарнасць з Беларуссю» ў Варшаве.

«Мы хочам фінансаваць праграмы па пытаннях правоў чалавека і грамадзянскай супольнасці. Мы хочам, каб гэтая супольнасць была мацнейшай і магла ажыццяўляць малыя праекты на лакальным узроўні», — цытуе Фюле Польскае агенцтва друку (PAP). На думку Штэфана Фюле, гэта павінна дапамагчы пазбегнуць ізаляцыі беларускага народа ад Еўропы.

Еўракамісар падкрэсліў: павелічэнне падтрымкі закране найперш няўрадавыя арганізацыі, незалежныя СМІ і студэнтаў.

Паводле слоў Фюле, вельмі важна, каб грамадзяне Беларусі маглі прыязджаць у краіны Еўрасаюза. Для аблягчэння ім уезду ў ЕС неабходна адмяніць або знізіць візавыя зборы, заявіў ён.

Еўракамісар нагадаў, што 31 студзеня ЕС увёў санкцыі ў дачыненні да беларускіх чыноўнікаў, адказных за рэпрэсіі супраць прадстаўнікоў апазіцыі.

Паводле інфармацыі Фюле, бюджэт Еўрасаюза на падтрымку ахвяраў рэпрэсій і іх сем`ям складзе 1,7 млн. еўра; 1 млн. плануецца штогод накіроўваць на падтрымку незалежных устаноў адукацыі. Еўракамісар зазначыў, што ЕС імкнецца да пашырэння стыпендый у межах студэнцкіх абменаў з Беларуссю.

Падчас канферэнцыі Штэфан Фюле прапанаваў арганізаваць такую сустрэчу ў канцы лютага або пачатку сакавіка для падрыхтоўкі плана каардынацыі і аказання фінансавай дапамогі беларускай грамадзянскай супольнасці, перадае БелаПАН.

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Последние новости