Новости Беларусь и Мир

РНЕ призывает белорусов умирать за Донбасс

РНЕ призывает белорусов умирать за Донбасс

1524 просмотра Киев Москва Минск
 Последние месяцы в центре внимания российских радикальных группировок была Украина. Там они отрабатывали технологии манипуляции обществом. В последние дни взгляд Москвы направился и на Беларусь. В стране более уверенно чувствуют себя пророссийские организации, а на днях печально РНЕ начала набор добровольцев на Донбасс.

Расейскія нацыяналісты заклікалі беларусаў далучацца й стварыць атрад добраахвотнікаў, каб дапамагчы сэпаратыстам ва Ўкраіне. Беларускія СМІ ўзьнялі трывогу: расейскія нацыяналісты актывізуюцца ў Беларусі. Зь Менску перадае карэспандэнт "Польскага радыё" Ўладзімеж Пац

Уладзімеж Пац: Зварот для жадаючых падтрымаць украінскіх сэпаратыстаў агучыў у сеціве беларускі аддзел расейскай партыі РНЕ. Аўтары звароту пішуць, што “праваслаўным братам на Паўднёвым Усходзе былой Украіны патрэбна дапамога”. Нібыта таму, што супраць іх ваююць ня толькі рэшткі былой украінскай арміі, але й найміты з Захаду. Беларускія незалежныя СМІ зьвярнулі ўвагу на тое, што гэта першая за апошнія гады адкрытая спроба стварыць праз РНЕ парамілітарныя аддзелы ў Беларусі. Журналісты выказваюць спадзяваньне, што беларускія спэцслужбы не пакінуць гэта без увагі.

Зварот да беларусаў ісьці ваяваць ад такой арганізацыі – гэта нечаканая й непакоячая тэндэнцыя, асабліва на фоне ўкраінскіх падзей, кажа менскі палітоляг Андрэй Фёдараў.

«У нас такой практыкі практычна не была, таму мала верагодна, што такіх людзей будзе істотная колькасьць. Калі яны вярнуцца, наўрад ці гэта будзе вялікай пагрозай. Хаця ўвогуле, гэта безумоўна непрыемна. З маральнага боку, асабліва для тых, хто на баку ўкраінцаў. Што тычыцца ўладаў, то яны не будуць гэтаму спрыяць», - кажа Андрэй Фёдараў.

Разам з тым беларускія экспэрты сумняваюцца, што падобны зварот ехаць ваяваць ва Ўкраіну знойдзе шырокі водгук сярод беларусаў. Гаворыць намеснік старшыні Руху «За Свабоду», палітоляг Аляксандр Лагвінец.

«Нельга выключаць, што ў Беларусі знойдуцца людзі, якія захочуць ваяваць за расейскія інтарэсы. Гледзячы на паводзіны сэпаратыстаў у Данбасе можна сказаць, што вельмі небясьпечная любая сытуацыя, калі такія агрэсіўныя элемэнты атрымліваюць зброю ды адчуюць смак крыві. Гэта вельмі дэстабілізуе грамадзтва й можа пагражаць Беларусі», - адзначыў Аляксандр Лагвінец.

Па ягоным меркаванні, «у нашай краіне такіх настрояў шырокіх няма, і гэта хутчэй заява пра сябе розных маргінальных груп, чым сапраўднае дзеяньне».

Нашмат больш небясьпечным для беларускай дзяржаўнасьці зьяўляецца дзейнасьць іншых прарасейскіх арганізацый, кажа гісторык Ігар Лялькоў.

«У сьвятле сытуацыі ва Ўкраіне ды агрэсіўнай імпэрскай палітыкі Масквы, радыкальныя расейскія сілы ўнутры Беларусі сталі адчуваць сябе больш упэўнена. У першую чаргу трэба зьвяртаць увагу на актыўнасьць моладзевых арганізацый, кшталту “Русь маладая”, якія ладзяць спартовыя мерапрыемствы, канфэрэнцыю ды раздачу расейскіх трыкалёраў ды стужак у Беларусі. Гэта нашмат больш небясьпечна для Беларусі, чым заявы віртуальнай на сёньня ў краіне арганізацыі, як РНЕ», - адзначыў Ігар Лялькоў.

Ён дадаў, што «больш небясьпечна тое, што моладзь зацягваюць ў структуры кшталту “Румола”, і гэта небясьпека на будучыню».

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Последние новости