Новости Новости Беларуси

Миф о единстве власти и народа разрушается при независимом наблюдении

Миф о единстве власти и народа разрушается при независимом наблюдении

2103 просмотра Городок
Официальные данные об участии избирателей в выборах депутатов Городокского райсовета показали, что округах, где было организовано независимое наблюдение, явка избирателей была на 19-29% ниже от явки в 89,3% по Городокскому району.

«Гарадоцкі веснік» апублікаваў даныя аб выніках выбараў дэпутатаў Гарадоцкага райсавета. У галасаванні па 31 выбарчай акрузе ў Гарадоцкі райсавет прыняла ўдзел па афіцыйных лічбах участковых камісій 16 632 выбаршчыка — 89,3% ад агульнай колькасці выбаршчыкаў раёна. За выключэннем чатырох акругаў лічба ўдзелу вагаецца ад 81% да 100%. У духу савецкіх часоў пры 100% яўцы праведзена галасаванне па Віраўлянскай, Гуркінскай, Межанскай акругах. Не хапіла 5-6 выбарцаў, каб 100% яўка была ў Дуброўскай і Стадалішчанскай акругах.

З гэтых працэнтаў яўкі, сімвалізіруючых адзінства ўлады і народа, рэзка вылучаецца яўка выбаршчыкаў па Ленінскай (70,3%), Езярышчанскай (70,4%), г.п. Езярышча і асабліва Чыгуначнай (60,2%), Праўдзінскай (60,0) г. Гарадка. Галасаванне па гэтых акругах праводзілася адпаведна на Езярышчанскім і Вакзальным участках, дзе прысутнічалі давераныя асобы кандыдата ў дэпутаты Віцебскага аблсавета Алёны Дзейнекі — Алёна Радкевіч і Леанід Гаравы, сябры Руху «За Свабоду!».

Пры гэтым Леанід Гаравы зафіксаваў парушэнне працэдуры галасавання па месцы знаходжання выбаршчыка на Вакзальным участку № 6. Тут старшыня камісіі Андрэй Крыкуноў пасля 16 гадзін, калі яўка на ўчастку не дасягала і 50%, арганізаваў выезд членаў камісіі, не паведамляючы аб колькасці атрыманых членамі камісіі бюлетэняў. Адпаведна ў 18.00 старшыня не ведаў колькі выбаршчыкаў зафіксавана ў спісе для галасавання на даму. У выніку пры чатырох выездах пасля 16 гадзін было дадаткова сабрана каля 50 галасоў выбаршчыкаў.

Менавіта назіранне давераных асоб спыніла стварэнне міфа пра адзінства ўлады і народа на гэтых выбарчых участках, тым метадам, які назіраўся на Гагарынскім участку г. Гарадка. Дзеля павышэння яўкі выбаршчыкаў тут члены камісіі, парушаючы нормы выбарчага заканадаўства, запісалі для галасавання на даму ўжо 14 сакавіка каля 350 выбаршчыкаў. І гэта пры тым, што ў папярэдніх кампаніях тут у аналагічным спісе перад датэрміновым галасаваннем было толькі каля 80-115 выбаршчыкаў.

Ствараемая яўка пад 90% па Гарадоцкаму раёну, як і па другіх сельскіх раёнах краіны, сведчыць, што камісіямі ігнаруецца асноўны прынцып дэмакратычных выбараў — свабода волевыяўлення грамадзян Беларусі.

Адпаведна гэтага прынцыпу, грамадзянін сам вырашае — прымаць яму удзел у выбарах ці не. Практыка мінулай кампаніі засведчыла, што гэты прынцып свабоды ігнаруецца дзеяннямі участковых камісій пры арганізацыі галасавання на даму. Ды і грамадзяне самі ведаюць, як арганізуецца і датэрміновае галасаванне, калі начальнікі настойліва прапануюць прагаласаваць датэрмінова сваім падначаленым, засведчыўшы лаяльнасць існуючаму рэжыму.

Такімі маніпуляцыямі і падтрымліваецца міф пра адзінства ўлады і народа. /// Л. Антонаў, «Гарадок»

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Последние новости