Новости Новости Беларуси

Нарушения при подведении итогов выборов в Городке

Нарушения при подведении итогов выборов в Городке

2083 просмотра Городок
Городокская окружная комиссия № 9 установила результаты выборов в округе с нарушением нормы Избирательного кодекса. Информацию об этом от Витебской областной комиссии получил Леонид Горовой, доверенное лицо кандидата в депутаты Витебского облсовета Алены Дейнеко.

Леанід Гаравы, давераная асоба кандыдата ў дэпутаты Віцебскага аблсавета Алёны Дзейнекі, актывіст Руху «За Свабоду!», пад час назірання на Гагарынскім ўчастку № 5 зафіксаваў шматлікія парушэнні нормаў выбарчага заканадаўства ў дзеяннях і рашэннях участковай камісіі, якую ўзначальвае Пётр Прасолаў.

Гэтыя парушэнні датычыліся нормаў заканадаўства, якія гарантуюць свабоду волевыяўлення грамадзян, захаванасць скрыні для датэрміновага галасавання і дакументацыі камісіі старшынёй камісіі, запрашэнне на пасяджэнне камісіі назіральнікаў, прысутнасць назіральніка пры закрыці і ўскрыцці паперы, што павінна закрываць дзірку ў скрыні датэрміновага галасавання. Прынцыповая пазіцыя назіральніка, які адстойваў нормы выбарчага заканадаўства прывяла да таго, што Гагарынская камісія № 5 раніцай 22 сакавіка правяла пасяджэнне дзеля пазбаўлення ад прынцыповага назіральніка. Участковая камісія прыняла рашэнне аб выдаленні Леаніда Гаравога, даверанай асобы кандыдата ў дэпутаты Алёны Дзейнекі, з участка да канца галасавання. Але гэта таксама з’яўляецца парушэннем заканадаўства, бо артыкул 13 ў частцы 9 надзяляе камісію толькі правам пазбаўлення акрэдытацыі назіральніка, а не яго выдалення пад час датэрміновага галасавання. Гэта новая норма Кодэкса прынятая ў 2013 годзе была не вядома ні старшыні камісіі, ні яе членам, якія аднагалосна прагаласавалі за выдаленне назіральніка без пазбаўлення акрэдытацыі.

Апошнім парушэннем заканадаўства да якога спрычыніўся старшыня камісіі перад правядзеннем пасяджэння з прыняццем незаконнага рашэння стала пазбаўлення права назіральніка Леаніда Гаравога зрабіць 21 сакавіка копію пратакола датэрміновага галасавання ў Віцебскі аблсавет з дапамогай фотаапарата. Але Пётр Прасолаў стаў перад пратаколам і сілай забараніў рабіць копію фотаапаратам.

Правядзенне выбараў са шматлікімі парушэннямі нормаў выбарчага заканадаўства стала падставай для таго, каб давераная асоба кандыдата, звярнулася 24 сакавіка ў Гарадоцкую акруговую камісію № 9 са скаргай на пазбаўленне права зрабіць копію пратакола фотаапаратам і са зваротам аб прызнанні выбараў на Гагарынскім участку № 5 несапраўднымі ў сувязі са шматлікі парушэннямі нормаў выбарчага заканадаўства, якія паўплывалі на вынікі галасавання на дадзеным участку.

Нягледзячы на тое, што Выбарчы кодэкс абавязвае акруговую камісію прымаць рашэнне па скаргах і зваротах да ўстанаўлення вынікаў выбараў па акрузе, старшыня камісіі Таццяна Груганава не палічыла патрэбным 24 сакавіка прымаць рашэнне па двух зваротах даверанай асобы кандыдата. На наступны дзень Леанід Гаравы абскардзіў незаконныя дзеянні акруговай камісіі ў Віцебскай абласной камісіі.

28 сакавіка давераная асоба кандыдата ў дэпутаты атрымала інфармацыю ад Зміцера Хомы, старшыні Віцебскай абласной камісіі, што скарга будзе разгледжана Гарадоцкай акруговай камісіяй 26 сакавіка. У другім адказе старшыня Віцебскай абласной камісіі паблытаў зварот са скаргай і паведаміў, што «скарга» пакінута акруговай камісіяй без разгляду. Пры гэтым дадзена непісьменная адпіска, якая ніякім чынам не аргументавана і лічыць яе рашэннем абласной камісіі ніяк не выпадае. Таксама Зміцер Хома ўзяў на сябе паўнамоцтвы за акруговую камісію вырашаць, што заява павінна быць пакінута без разгляду. //Haradok.info

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Последние новости