Новости Новости Беларуси

День Воли в Лидском районе прошел под пристальным контролем КГБ

День Воли в Лидском районе прошел под пристальным контролем КГБ

3101 просмотр Лида Берёзовка Вороново
В Лиде члены партии БНФ и Движения «За Свободу» из Лиды и Березовки 25 марта традиционно чествовали память борцов за независимость Родины.

А 15-й гадзіне былі ўскладзеныя вянкі і запаленыя знічы на магілах пахаваных тут актывістаў Беларускай незалежніцкай партыі Юльяна Саковіча і яго паплечнікаў, што былі забітыя АКоўцамі ў 1943-м годзе. Пасля таго, як былі разгорнутыя сцягі, удзельнікі акцыі былі спыненыя асобамі ў цывільным, якія да гэтага часу «гулялі непадалёк». Адзін з іх паказаў пасведчанне начальніка Лідскага аддзела дэпартамента аховы МУС, яшчэ двух удзельнікі акцыі апазналі як супрацоўнікаў Лідскага аддзела КДБ.

Прадстаўнікі сілавых структураў спынілі мерапрыемства, заявіўшы, што гэта «палітычная акцыя», хаця патлумачыць, што такое палітычная акцыя з юрыдычнага пункту гледжання — не змаглі.

Пасля перапісу пашпартных дадзеных ўдзельнікаў мерапрыемства папярэдзілі, што далейшыя дзеяньні з выкарыстаньнем сымболікі будуць расцэненыя як парушэньне грамадзкага парадку.

Наступным пунктам праграмы Дня Волі было мястэчка Воранава, дзе знаходзіцца магіла Цыпрыяна Кандратовіча — Вайсковага Міністра БНР. Там удзельнікі акцыі таксама ўсклалі вянок з бел-чырвон-белай стужкай і запалілі памятны зьніч, распавёў «Наша ніве» каардынатар Руху «За Свабоду» па Гродзеншчыне Сяргей Трафімчык.

Мерапрыемства таксама адбывалася пад разгорнутым сьцягам, што было зафіксавана «назіральнікамі», якія сядзелі ў аўтамабілі «Фальксваген-Гольф», з якога сістэматэчна былі заўважныя ўспышкі фотакамеры.

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Последние новости