Новости Новости Движения

Актывіста Руху «За Свабоду» пазбавілі права назіраць да канца выбараў

Актывіста Руху «За Свабоду» пазбавілі права назіраць да канца выбараў

1128 просмотров Городок
Такое рашэнне датычна Леаніда Гаравога прыняла Гагарынская ўчастковая камісіі № 5 у Гарадку, што ў Віцебскай вобласці. Рухавец падаў скаргу на імя старшыні акруговай выбарчай камісіі № 9 па выбарах дэпутатаў Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў 27-га склікання.

Гаравога ў Гагарынскай участковай камісіі № 5 абвінавацілі ў тым, што ён перашкаджаў нармальнай рабоце камісіі.

Маўляў, распавядае актывіст, «груба парушаў нормы артыкула 13 і 53, але ніякі чынам не было абгрунтавана ў чым менавіта я мог парушаць гэтыя артыкулы, калі прысутнічаў пры закрыцці і адкрыцці дзіркі скрыні датэрміновага галасавання. Аб дадзеных актах ні пасля 10-й гадзіны, ні пасля 16-й гадзіны мне не паведамлялі. Пасля 10.00 і пасля 16.00, калі намесніца старшыні камісіі Гусакова Т.І. дазволіла мне увайсці на участак, скрыня датэрміновага галасавання ўжо была ўскрыта. І я ніякім чынам нічому не мог груба перашкаджаць. Пасля 16-й гадзіны сведкай гэтаму была адна выбаршчыца».

«Выбарчы кодэкс у арт. 13 ч. 1 абавязвае старшыню камісіі праводзіць выбары адкрыта і галосна, а арт. 53 ч. 4 гарантуе мне права прысутнічаць пры закрыцці і ўскрыцці паперы са скрыні датэрміновага галасавання, дзе павінна быць бачна працэдура фіксацыі двух подпісаў і замацаванне паперы. Такім чынам, я нормы заканадаўства не парушаў», — давёў Леанід Гаравы ў скарзе.

На пасяджэнні камісіі Леанід Гаравы выступіў са зваротам да членаў камісіі і прасіў прыкласці зварот да пратакола пасяджэння. Камісія № 5 за дадзеную прапанову не галасавала і на аргументы сябра Руху «За Свабоду» ніякім чынам не рэагавала:

«Старшыня камісіі Прасолаў П.І. такое рашэнне прыняў самаўпраўна і ніхто зчленаў камісіі не спыніў дадзенае самаўпраўства. Сакратар камісіі Міхаленка Н.М. не зафіксавала гэта ў пратаколе пасяджэння, наўмысна парушыўшы патрабаванні да вядзення пратакола.

Ніякага абмеркавання пытання парадку дня наконт правамоцнасці дзеянняў ні старшыні, ні мяне не правадзілася. Члены камісіі без абмеркавання парадку дня аднагалосна паднялі рукі за маё выдаленне з участка. Ніхто не падняў пытання аб пазбаўленні акрэдытацыі, бо не ведалі гэтую норму арт. 13.

Артыкул 13 ч. 9 абавязвае ўчастковую камісію разглядаць пытанне аб пазбаўленні акрэдытацыі пад час датэрміновага галасавання на пасяджэнні камісіі. Участковая камісія № 5 не разглядала пытання аб пазбаўлення мяне акрэдытацыі. Такім чынам я не пазбаўлены акрэдытацыі на ўчастку № 5, і участковая камісія абавязана дазволіць мне знаходзіцца для назірання на ўчастку».

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Последние новости