Новости Новости Движения

Председатель избирательной комиссии решил ночевать на участке?

Председатель избирательной комиссии решил ночевать на участке?

1364 просмотра Городок
Курьезом завершился первый день досрочного голосования на Гагаринском участке в Городке. После выставления наблюдателя с участка председатель комиссия Петр Просолов запер на участке себя, секретаря, двух членов комиссии и милиционера.

Непасрэдным сведкам гэтай гісторыі стаў назіральнік Леанід Гаравы, давераная асоба кандыдата ў дэпутаты Віцебскага аблсавета Алёны Дзейнекі, актывіст Руху “За Свабоду!”, які ажыццяўляў назіранне на Гагарынскім участку №5 у першы дзень датэрміновага галасавання.

Асноўныя недарэчнасці спачатку пачаліся пад час перапынку у працы камісіі з 14 да 16 гадзін. Пры спыненні працы камісіі на ўчастку старшыня камісіі Пётр Прасолаў адмовіў назіральнікуў праве паставіць свае подпісы на лістках паперы, якімі закрываюцца адтуліна ў скрыні і сейф, дзе захоўваецца дакументацыя. Пры гэтым старшыню камісіі не засмуціла, што лісткі паперы трымаліся як кажуць на “чэсным слове” – дзверка сейфа вольна адкрывалася разам з паперкай.

Самае ж цікавае пачалося далей. Нарматыўныя дакументы абавязваюць старшыню несці адказнасць за захаванне дакументацыі на ўчастку. Але гэтую адказнасць Пётр Прасолаў усклаў на міліцыянта, пакінуўшы дзверы участка адкрытымі. Відавочна, што кіраўніку сацыяльнай службы раёна магчыма і не зразумела, што ў міліцыянта зусім іншыя функцыі на ўчастку і ёй з’яўляецца пабочнай асобай выбарчага працэсу. Тым не менш фактам стала гэтая курьёзная сітуацыя – участак адкрыты, а старшыня з членамі камісіі сыйшоў на абед.

Пасля ўзнаўлення працы ўчастковай камісіі Леанід Гаравы падаў скаргу не неправамоцнае рашэнне ўчастковай камісіі, старшыня якой склаў з сябе абавязкі па захоўванню дакументацыі, скрыняў, наўмысна ствараючы ўмовы для пазбаўлення выбаршчыкаў тайны волевыяўлення.

Адказам старшыні Пятра Прасолава на скаргу сталі не меньш кур’ёзныя дзеянні пасля 19 гадзін. Пасля вывешвання пратакола датэрміновага галасавання за першы дзень старшыня забараніў назіральніку зрабіць яго копію з дапамогай фотаапарата. Аказваецца для старшыні ўказанне цэнтрвыбаркама, што назіральнік можа зрабіць копію пратакола спадручнымі сродкамі, не з’яўляецца кіраўніцтвам. Пасля гэтага, калі скрыня і сейф былі закрыты паперкамі па абедзеннаму ўзору, старшыня запатрабаваў, каб назіральнік пакінуў участак.

Пры гэтым Пётр Прасолаў ніяк не адрэгаваў на словы, што раз ўсё завершана, то давайце закрыем участак, дзе месціцца сейф і скрыні, і сыйдзем разам. Калі Леанід Гаравы пакінуў памяшканне для галасавання, то Пётр Прасолаў закрыў яго знутры разам з сакратаром, двума членамі камісіі і міліцыянтам.

Актывіст Руху “За Свабоду” Леанід Гаравы мяркуе, што такім чынам старшыня камісіі Пётр Прасолаў вырашыў начаваць на ўчастку, усклаўшы ўсю адказнасць за захаванне скрыняў і дакументацыі на сябе. //Haradok.info

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Последние новости