Новости Новости Движения

Избирательная комиссия в Березовке сделала из кандидата зека

Избирательная комиссия в Березовке сделала из кандидата зека

1371 просмотр Берёзовка
В сведениях о кандидате от БНФ и Движения «За Свободу» Витольде Ашурке на общем плакате избирательная комиссия Березовки Лидского района поместила запись, что он имеет судимость.

 Ашурак заявіў старшыні камісіі, што гэта няпраўда, але яму патлумачылі, што такія дадзеныя ім далі зь міліцыі.

Паводле Ашуркі, ён ніколі ў жыцьці не прыцягваўся да крымінальнай адказнасьці, праўда, двойчы меў спагнаньні па адміністрацыйных справах. Адно зь іх за ўдзел у Плошчы 2010-га году і другое за ўдзел у сьвяткаваньнях юбілею паўстанцаў Каліноўскага ў Сьвіслачы ў 2013-м.

Ашурак сьцьвярджае, што камісія ня мела права ўносіць пра яго такія зьвесткі, паколькі адміністрацыйнае спагнаньне не зьяўляецца судзімасьцю.

Дакладна тое ж самае патлумачыў Свабодзе і юрыст праваабарончага цэнтра «Вясна» Ўладзімер Лабковіч. Ён таксама дадаў, што такія дзеяньні выбарчай камісіі зьяўляюцца парушэньнем дзейснага выбарчага заканадаўства. У сваю чаргу Ашурак лічыць, што гэта магло быць зроблена наўмысна.

«Зразумела, што я кандыдат ад БНФ і супраць мяне можна напісаць што заўгодна, каб выставіць у непрывабным выглядзе перад выбарцамі. Да таго мае супернікі на выбарах — людзі ад улады. Але ў нас мястэчка невялікае і ўсе добра ведаюць і мяне і тых, хто разам са мной балятуецца», — кажа Ашурак.

Вітольд Ашурак кажа, што не зьбіраецца гэта пакідаць проста так, ён мае намер напісаць скаргі ў адпаведныя ворганы, а таксама падаць у суд на вінаватых. //Радыё "Свабода"

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Последние новости