Новости Новости Беларуси

«Право выбора»: планируем вывести на избирательные участки до 1200 наблюдателей

«Право выбора»: планируем вывести на избирательные участки до 1200 наблюдателей

2450 просмотров Минск
На 13 марта, за пять дней до начала досрочного голосования на выборах кандидатов в депутаты местных советов, кампания «Право выбора» подготовила 890 наблюдателей. Участники кампании надеются, что к 18 марта успеют обучить еще около 300 человек и довести их общее число до 1200.

Як распавёў каардынатар Руху “За Свабоду” па Магілёўскай вобласці Алесь Сілкоў, у навучанні ў межах кампаніі удзельнічалі 890 чалавек з усіх куткоў Беларусі. Па ягоных словах, сэмінары праходзяць штодня, і да моманту пачатку датэрміновага галасавання арганізатары кампаніі мяркуюць выйсці на лічбу назіральнікаў, блізкую да запланаванай ад пачатку – 1200. 

Прадстаўнікі кампаніі, адным з арганізатараў якой з'яўляецца і Рух «За Свабоду», адзначаюць, што гэта адбылося, нягледзячы на шматлікія перашкоды з боку ўладаў ды масавы нядопуск да ўдзелу ў выбарчай кампаніі тых кандыдатаў, на акругах якіх павінна было адбывацца назіранне.

Так намеснік старшыні Партыі БНФ Ігар Лялькоў адзначыў, што не зарэгістраваная амаль палова кандыдатаў, на акругах якіх планавалася назіранне, акрамя таго, некаторым кандыдатам рэгістрацыю адмяняюць. Па ягоных словах, 12 сакавіка скасаваная рэгістрацыя кандыдата у Гродзенскі гарадскі савет кіраўніку Гродзенскай абласной арганізацыі Партыі БНФ, удзельніку кампаніі “Права выбару” Вадзіма Саранчукова. “

«Нягледзячы на гэта, нашы назіральнікі масава выйдуць на ўчасткі ўжо праз 5 дзён - 18 сакавіка - і будуць змагацца за вызначэнне сапраўднага волевыяўлення грамадзян. Мы маем вялікія і абгрунтаваныя падазрэнні, што ў вялікай колькасці выпадкаў камісіі ізноў паспрабуюць фальсіфікаваць выбары. Таму нашыя назіральнікі настройваюцца на барацьбу з парушэннямі і маніпуляцыямі камісіяў усімі даступнымі і легальнымі спосабамі”, - адзначыў спадар Лялькоў.

Падчас назірання прадстаўнікі кампаніі будуць звяртаць асаблівую ўвагу на падлік яўкі, магчымасці назірання, стан спісаў выбарцаў і стан захавання скрыняў для галасавання і, натуральна, на падлік галасоў.

У склад кампаніі «Права выбару» уваходзяць Рух «За Свабоду», аргамітэт па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя», аргкамітэт па стварэнні Партыі свабоды і прагрэсу, Партыя БНФ, Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя («Грамада»), партыя «Зялёныя», кампанія «Гавары праўду».

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Последние новости