Новости Новости Беларуси

В Минске отметили день рождения Кастуся Калиновского

В Минске отметили день рождения Кастуся Калиновского

2214 просмотров Минск
В Минске общественность отметила день рождения одного из руководителей восстания 1863-64 гг. против имперского российского гнета Кастуся Калиновского. К барельефу, установленному возле спортивного комплекса на улице его имени, были возложены цветы.

Па словах мастака Міколы Купавы, пра асобу Каліноўскага памятаюць і праз паўтара стагодззя пасля яго смерці:

— Дзякуй Богу, што ў Менску ёсць такое годнае месца, куды можна прынесці кветкі, можна ўспомніць, прыгадаць. Мы ўсё памятаем, нас не было, але мы памятаем, таму што гэта ўжо наша памяць. Віншую усіх!

Па словах Міколы Купавы, чым вышэй дрэва беларускай дзяржаўнасці, тым значэнне Кастуся Каліноўскага будзе ўзрастаць.

Актывіст Руху «За Свабоду» Алесь Марчанка лічыць, што помнік Кастусю Каліноўскаму павінен быць усталяваны ў Менску на плошчы Незалежнасці:

— Калісьці Кастусь Каліноўскі напісаў крылатыя словы: не народ для ўрада, а ўрад для народа. Калі мы зменім уладу, мы абавязкова ўсталюем помнік каля Дому ўраду. Замест гэтага ката, які зараз там стаіць.

А паэт Генадзь Тумаш прачытаў верш, прысвечаны народнаму герою

— Для твайго, народзе, шчасця зере праўды, веры, волі векавечна будзе сеець Яська-Гаспадар з пад Вільні.

Сёлета ў Беларусі працягваецца адзначэнне 150-годдзя паўстання супраць прыгнёту імперскай Расеі. А ў сакавіку споўніцца 150 год з моманту казні Кастуся Каліноўскага, якая адбылася ў Вільні на Лукішскай плошчы. //Радыё «Рацыя»

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Год Калиновского

Последние новости