Новости Новости Движения

Брэсцкія міліцыянты не змаглі даказаць віну актывіста Руху «За Свабоду»

Брэсцкія міліцыянты не змаглі даказаць віну актывіста Руху «За Свабоду»

2782 просмотра Брест
Суд Ленінскага раёна Брэста 27 студзеня ў трэці раз вярнуў на дапрацоўку справу аб адміністрацыйным правапарушэнні актывіста Руху Канстанціна Турчаняка.

19 снежня Турчаняк са сваімі сябрамі прагульваўся на плошчы Леніна ў Брэсце, дзе і быў затрыманы міліцыянерамі пры спробе запусціць кітайскі ліхтарык. На Турчаняка, які правёў у РАУС усю ноч, быў складзены пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні на падставе артыкула 17.1 КоАП. Яго вінавацілі ў нецэнзурнай лаянцы ў прысутнасці супрацоўнікаў міліцыі, якія і выступілі сведкамі па гэтай справе.

Прамінула ўжо пяць пасяджэнняў суда, змяніўся суддзя, некалькі разоў перапісваліся пратаколы аб нібыта ўчыненым правапарушэнні, але праваахоўнікам так і не ўдалося даказаць віну Канстанціна Турчаняка. Зараз справа ўжо другі раз вернута на дапрацоўку ў Ленінскі РАУС Брэста. У сваёй пастанове суддзя Алена Дзенісенка зазначае, што «незразумела, па якіх прычынах органам, які вядзе адміністрацыйны працэс, зроблена выснова пра тое, што ў суб’ектыўным баку дзеянняў Турчаняка К.В. прысутнічае хуліганскі матыў. Апрача таго Турчаняк патлумачыў, што ў 23.00 19 снежня ўжо быў затрыманы, знаходзіўся ў міліцэйскім аўтамабілі і не мог у згаданы перыяд часу нецэнзурна лаяцца на плошчы Леніна».

«У пратаколе шмат недапрацовак, ён складзены няправільна, з выкарыстаннем дзвюх відаў „чарніл“, — кажа Канстанцін Турчаняк. — З’явіўся нейкі новы грамадзянін, гэта значыць міліцыя яўна хлусіць. На апошнім пасяджэнні суддзя прыстойна паводзіла сябе і адправіла справу на дапрацоўку таму, хто яе фабрыкуе».

Паводле ацэнкі брэсцкага актывіста Руху «За Свабоду», праваабаронцы Рамана Кісляка, падчас судовага пасяджэння выяўлены шэраг працэсуальных парушэнняў, а таксама парушэнняў грамадзянскіх правоў Турчаняка, публічнасці і непрадузятасці працэсу, што робіць немагчымым далейшы разгляд гэтай справы.

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Последние новости